СЛУГА БОЖАЯ БАРБАРА ЖАГАРСКАЯ

І ЯЕ ДАПАМОГА ЛЮДЗЯМ

 

Barbora agariet.jpeg

 

ЗМЕСТ

  1. Сведчанні аб жыцці Барбары Жагарскай.
  2.  Традыцыя культу Барбары Жагарскай.
  3. Гісторыя рэшткаў Барбары Жагарскай.
  4. Рэгістрацыйная кніга цудаў Барбары Жагарскай.
  5. Працэс па справе беатыфікацыі-кананізацыі.
  6. Асноўныя крыніцы.
  7. Навуковыя працы.
  8. Малітвы.
  9. Выпадкі Божай ласкі, атрыманай дзякуючы заступніцтву слугі Божай Барбары Жагарскай.
  10. Спасылкі.
  11. Карты

 

 

Сведчанні аб жыцці Барбары Жагарскай

     Паводле гістарычных даследаванняў, Барбара Жагарская нарадзілася ў другой палове XVI стагоддзя, вылучалася гераічнай хрысціянскай дабрадзейнасцю і памерла, захаваўшы любоў да Бога і блізкіх. У яе гонар названы узгорак, на якім стаіць Старажагарскі касцёл.

Паводле наяўных звестак, першым пра Жагарскую дзеву ў 1755 г. у сваім паведамленні згадаў жэмайцкі епіскап Антон Тышкевіч. Ён пісаў: «Я лічу, трэба згадаць аб рэштках адной дарагой Богу дзевы, якія вельмі славяцца шматлікімі цудамі. Сярод жывых больш няма нікога, каму вядомае імя або паходжанне гэтай дзевы, толькі некаторым яна, з’явіўшыся ў сне, сама назвала сябе Барбарай»

Паводле апавяданняў, што перадаваліся з вуснаў у вусны, некалькі год пасля смерці Барбары адно дзіўнае здарэнне дало пачатак яе культу, як пасрэдніцы і заступніцы перад Богам. Гэта звязана з уварваннем шведаў у Літву (у 1655 г.): злачынцы разрабавалі і спалілі Старажагарскі касцёл і рэшткі нябожчыкаў, якія знаходзіліся ў яго крыпце, але знойдзенае ў попеле цела Барбары не згарэла, толькі пачарнела.

Не сумняваючыся ў верагоднасці гэтага незвычайнага здарэння, у вышэйзгаданым паведамленні Святому Прастолу епіскап Антон Тышкевіч працягваў: «…тонучы ў попеле нябожчыкаў, некранутае бушуючым полымем, нідзе не абгарэлае, з уцалелымі валасамі, зусім не папсаванае цела нявіннай дзевы было выцягнута з попелу і зноў з павагай пакладзена ў труну, як сапраўднае сведчанне сілы Божай і яе заслуг. І зараз яно па-ранейшаму не сатлелае, толькі пачарнелае». У тым жа дакуменце жэмайцкі епіскап, перш чым пачаць апісанне васьмі цудаў, што адбыліся ў 1735-1748 гг. дзякуючы заступніцтву Барбары, адзначае: «Многія няшчасныя, прыгнечаныя невылечнымі хваробамі, шукаюць прытулку ля труны дзевы і тут жа атрымліваюць дапамогу. Гісторыя магла бы бясконца пашырыцца, калі б я хоць мімаходам згадаў аб усіх вылечаных немачах…».

Традыцыя культу Барбары Жагарскай

      Пасля таго як рэшткі Барбары ў 1711 г. былі перанесены ў крыпту адбудаванага Старажагарскага касцёла, пачаліся публічныя малітвы Жагарскай дзеве, якія не змаўкалі некалькі стагоддзяў і гучаць да сёння з верай у яе святасць.

      У 1878 г., у гады прыгнёту Літвы царскай Расіяй, рэшткі Барбары ў крыпце Старажагарскага касцёла на загад царскай улады былі замураваны. Аднак спробы такім чынам паслабіць веру ў Бога, дзякуючы заступніцтву Барбары, былі беспаспяховымі. Наадварот, пасля таго як праз 19 гадоў падчас рамонту касцёла цела Дзевы зноў было знойдзена ў цэласці, малітвы Барбары сталі гучаць яшчэ мацней і актыўней.

ГІСТОРЫЯ РЭШТКАЎ БАРБАРЫ ЖАГАРСКАЙ

      Рэшткі Барборы Жагарскай спачывалі у зашклёнай труне у скляпенні царквы, пад вялікім алтаром. У 1940 г. пасля акупацыі Літвы Савецкім Саюзам бясчынства супраць феномены Барбары Жагарскай не спыніліся. Асабліва моцна гэта адчувалася ў 1957 -1963 г. У 1963 г. на загад акупацыйных улад касцёл быў зачынены, і рэшткі Барбары былі вывезены ў невядомым напрамку. Зараз пра Дзеву нагадвае толькі ўсталяваная ў той жа крыпце сімвалічная труна і памятная таблічка на дзвярах крыпты.

      Каб як мага больш даведацца пра жыццё Барбары Жагарскай, працягваецца пошук дакументаў у архівах, праводзяцца апытанні, рэгіструюцца новыя апавяданні сведак. Нядаўнія раскопкі, праведзеныя ў мэтах знаходжання магчымага месца захавання Барбары, не далі ніякіх вынікаў.

Рэгістрацыйная кніга цудаў Барбары Жагарскай

Праз 100 год пасля першага афіцыйнага згадвання пра Барбару ў сярэдзіне XVIII ст., епіскап Мацеюс Валанчус 7 студзеня 1860 г. абавязаў настаяцеля Старажагарскага касцёла Сільвестраса Лімажавічуса рэгістраваць цуды і іншыя выпадкі атрымання Божай міласці, якія адбыліся дзякуючы заступніцтву Барбары. Так была заведзена так называная Рэгістрацыйная кніга цудаў Барбары Жагарскай, у якой да 14 снежня 1940 г. было зарэгістравана 97 выпадкаў, але ніводзін не быў разгледжаны кананічна. У савецкі перыяд на працягу некаторага часу лічылася, што рэгістрацыйная кніга цудаў Барбары Жагарскай знікла. Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы ў 1940 г. настаяцель Жагарскага касцёла Св. апосталаў Пятра і Паўла Баляславас Бабраўскас пачаў пошукі гэтай кнігі, і ў 1944 г. яна была знойдзена.

Гэту бясцэнную рэгістрацыйную кнігу цудаў захаваў святар Пранцішкус Шчэпавічус, які ў тыя цяжкія для Літвы часы быў настаяцелем Старажагарскага касцёла. Гэта кніга, без сумненняў, з’яўляецца лепшым сведчаннем знакамітай святасці цудатворцы Барбары – fama sanctitatis, якое, нягледзячы на ўсе палітычныя перамены і акупацыйныя рэжымы, ніколі не спынялася.

ПРАЦЭС БЕАТЫФІКАЦЫІ-КАНАНІЗАЦЫІ

      13 мая 2005 г. Святы Прастол у адказ на прашэнне Шаўляйскага епіскапа Эўгеніюса Бартуліса № 0376/04 ад 11 лістапада 2004 г. аб узбуджэнні працэсу па справе аб беатыфікацыі-кананізацыі Барбары Жагарскай, паведаміў, што, у адпаведнасці з ухваленымі нормамі Кангрэгацыі па справах кананізацыі святых ад 7 лютага 1983 г., прызначанымі для епіскапаў, што ажыццяўляюць працэсы па справах святых, няма ніякіх перашкод для ўзбуджэння працэсу.

      На аснове вышэйуказанага дазволу і ў адпаведнасці з просьбай вернікаў Шаўляйскай епархіі, епіскап Эўгеніюс Бартуліс 24 верасня 2005 г. урачыста ўзбудзіў працэс па справе беатыфікацыі-кананізацыі Барбары Жагарскай.

      Выканаўцамі прызначаны наступныя члены трыбунала: пастулатар – святар, магістр Марус Дзігліс, суддзя – святар, ліцэнзіят тэалогіі Эгідзіюс Венцкус, абаронца справядлівасці – святар, ліцэнзіят тэалогіі Саўлюс Палюнас, натарыус – святар, ліцэнзіят тэалогіі Томас Кедушыс.

Асноўныя крыніцы

  1. Relat. Dioec. 713, An. 1755 D. no Antonio Tiskevicius, Dioecesis Samogitiae, vol. 64, fol. 220, in: Archivum Secretum Apostol. Vaticanum, Congr. Concilio, Lib. litt. visit. (1752–1758), fol. 299 r-301 r.
  2. Relationes Status Dioecesium in Magno Ducatu Lituaniae [Žemaičių vyskupo Antano Tiškevičiaus reliacija popiežiui Benediktui XIV 1755 m.], vol I. Dioeceses Vilnensis et Samogitiae, red. Paulius Rabikauskas SJ, Roma: Academiae Lituana Catholica Scientiarum, 1971, p. 366–368.
  3. Ištrauka iš 1755 m. vyskupo Antano Tiškevičiaus reliacijos nr. 713 popiežiui Benediktui XIV. Apie Dievo Tarnaitės Barboros Žagarietės užtarimu įvykusius stebuklus, iš lotynų kalbos vertė Stanislovas Poniškaitis, in: Šiaulių vyskupijos archyvo DTBŽbb fondas, orig.: Relationes Status Dioecesium in Magno Ducatu Lituaniae, vol. 1. Dioeceses Vilnensis et Samogitiae, Roma: Academiae Lituana Catholica Scientiarum, 1971, p. 366–368.
  4. Barboros Žagarietės užtarimu įvykusių stebuklų registracijos knyga [lenkų ir lietuvių kalba, stebuklai pradėti registruoti vysk. Motiejaus Valančiaus įsakymu 1860-01-07, baigti registruoti 1940-12-14], in: Šiaulių vyskupijos archyvo DTBŽbb fondas.
  5. Barboros Žagarietės užtarimu įvykusių stebuklų registracijos knyga, iš lenkų kalbos vertė Irena Katilienė, in: Lietuvių katalikų mokslo akademijos metraštis, Vilnius, 2000, t. 16, p. 454–523.
  6. 1876 m. liepos mėn. 9 d. Kauno vicegubernatoriaus Ryžkovo raštas Žemaičių vyskupui Aleksandrui Beresnevičiui, In: LVIA. F. 1671. Ap. 4. B.500. L. 6, 6v., 7.
  7. Paulius Guga, Biografijos: Barbora Žagarietė [savilaida, 1964], in: Šiaulių vyskupijos archyvo DTBŽbb fondas.
  8. Congregazione delle Cause Dei Santi, prot. nr. 2644 – 1 / 04, Romae, die 13 Maii A.D. 2005.
  9. Barboros Žagarietės užtarimu gautos Dievo malonės: per 2006–2008 metų mokslines ekspedicijas užrašyti atvejai, užrašė Rasa Račiūnaitė-Paužuolienė, in: Šiaulių vyskupijos archyvo DTBŽbb fondas.
  10. Sofija Lažinskaitė, [asmenis liudijimas], in: Šiaulių vyskupijos archyvo DTBŽbb fondas.

НАВУКОВЫЯ ПРАЦЫ

  1. Paulauskas A. Nepaskelbta lietuvių tautos šventoji: Religijos mokslų bakalauro darbas, vad. dr. kan. A. Kajackas, Kaunas: Kauno tarpdiecezinė kunigų seminarija, Teologijos fakultetas, 1993, 36 p.
  2. Matulytė E. Barboros Žagarietės šventumo opinija ir garbinimas Žiemgaloje: Religijos mokslų bakalauro darbas, vad. dr. A. Motuzas, Kretinga: Šv. Antano religijos studijų institutas, 1998, 37 p.
  3. Margevičiūtė V. Barboros Žagarietės – XVII šimtmečio liaudies šventosios kulto istorija Lietuvoje: Istorijos mokslų bakalauro darbas, vad. vysk. dr. J. Boruta SJ, Vilnius: Vilniaus valstybinis universitetas, Istorijos fakultetas, Naujosios istorijos katedra, 1999, 38 p.
  4. Karoblytė E. Barboros Žagarietės užtarimu patirtos Dievo malonės: Religijos mokslų bakalauro darbas, vad. dr. A. Motuzas, Kretinga: Šv. Antano religijos studijų institutas, 2001, 33 p.
  5. Stupelytė J. Dievo tarnaitės Barboros Žagarietės šventumo garsas Lietuvoje: tradicijos ir dabartis: Magistro darbas, vad. dr. A. Motuzas, Vilnius: Vilniaus pedagoginis universitetas, Istorijos fakultetas, Katalikų tikybos katedra, 2007, 72 p.
  6. Mitrikas K. Žagarės bažnyčių istorija: Bakalauro baigiamasis darbas, vad. asist. dr. P. Spurgevičius, dr. L. Klimka, Vilnius: Vilniaus pedagoginis universitetas, Istorijos fakultetas, Visuotinės istorijos katedra, 2007, 43 p.
  7. Dyglys M. Dievas Tarnaitės Barboros Žagarietės gerbimo istorija Žiemgaloje: Magistro darbas, vad. vysk. dr. J. Boruta SJ, Telšiai: Telšių Vyskupo Vincento Borisevičiaus kunigų seminarija, 2008. 65 p.

 

 

МАЛІТВЫ

 МАЛІТВА НА АЛТАРНАЕ ДАБРАСЛАВЕННЕ

БОЖАЙ СЛУЖАНКІ ВАРВАРЫ ЖАГАРСКАЙ

 

 

IMPRIMATUR

Эўгеніюс Бартуліс

Episcopus Siauliensis                                        

Шаўляй, 14.12.2015

№ D-023/15

 Міласэрны і ўсемагутны Божа, старанна молімся цябе, каб памёрлая маладою Божая Служанка Варвара Жагарская, глыбокай верай натхнёная, руплівая апякунка і прытулак засмучаных і бедных, чатыры сотні гадоў слаўная цудамі і шматлікімі мілотамі, была б  благаславёнай. Няхай яе заступніцтва і ласка пабуджаюць нас, асабліва маладых хрысціян, сутыкаючыся з выпрабаваннямі ў  сучасным свеце, ўмацаваць Веру. Спадзяемся на Госпада нашага Іісуса Хрыста. Амін.

K. Божая Служанка Варвара Жагарская,

A. Маліся за нас!

ОЙЧА НАШ, існы на нябесах! Ды свяціцца імя Тваё, хай прыйдзе Царства Твае, хай будзе воля Твая як на нябесах, так і на зямлі. Хлеб наш надзённы дай нам сёння і даруй нам даўгі на́шы, як і мы даруем даўжнікам нашым. І не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Твае ёсць царства, і сіла, і слава давеку. Амін.

МАРЫЯ, радуйся, дабрадатная! Гасподзь з Табою. Дабраславеная Ты між жанчынамі і дабраславены Твой Сын Іісус. Святая Марыя Багародзіца, маліся за нас і цяпер, і ў наш смяротны час. Амін.

СЛАВА ГОСПАДУ БОГУ – Айцу, і Сыну, і Святому Духу цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амін.

 

 

МАЛІТВА АБ ЗДАРОЎІ З ЗАСТУПНІЦТВАМ

СЛУГІ БОЖАЙ БАРАБАРЫ ЖАГАРСКАЙ

 

 

IMPRIMATUR

Эўгеніюс Бартуліс,

Episcopus Siauliensis                                        

Шаўляй, 14.12.2015

№ D-024/15

 

Любячы нас Езусе, Ты заклікаешь нас: « Праўду таксама кажу вам, што калі двое з вас пагодзяцца на зямлі прасіць за любую справу, дык чаго б ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах; бо дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх» (Мт 18, 19-20).

Госпадзе, я заклікаю да заступніцтва Тваёй Слугі Барбары Жагарской. Калі гэта адпавядае волі Тваёй і будзе выратаваннем для душы і цела [вымавіць імёны хворых], я пакорліва прашу вярнуць мне [вымавіць імёны хворых] здароўе.

«На Цябе, Госпадзе, надзея мая, хай сораму вавек ня мецьму» (Пс. 31, 2).

 

 

Выпадкі Божай ласкі, атрыманай дзякуючы заступніцтву слугі Божай Барбары Жагарскай

 

 

Заўвагі:

1. Пералічаныя ніжэй цуды ўзяты з наступных крыніц:

а) Выпіска з рэляцыі епіскапа Антонія Тышкевіча № 713 ад 1755 г., адрасаванай Папу Рымскаму Бенедыкту XIV. Аб цудах, што адбыліся дзякуючы заступніцтву Слугі Божай Барбары Жагарскай, пераклад з лацінскай мовы Станісловаса Панішкайціса, у: фонд DTBŽbb (ТбСББЖ) архіва Шаўляйскай епархіі, арыг.:  Relationes Status Dioecesium in Magno Ducatu Lituaniae, т. 1. Dioeceses Vilnensis et Samogitiae, Roma: Academiae Lituana Catholica Scientiarum, 1971, ст. 366–368.

б) Рэгістрацыйная кніга цудаў, што адбыліся дзякуючы заступніцтву Барбары Жагарскай, пераклад з польскай мовы Ірэны Катылене, астатняя частка выпадкаў – на літоўскай мове, у: Штогоднік каталіцкай акадэміі Літвы, Вільнюс, 2000, т. 16, стар. 454-523.

в) Выпадкі Божай ласкі, атрыманай дзякуючы заступніцтву Барбары Жагарскай: здарэнні, што адбыліся пасля 1940 г., запісаныя ў ходзе навуковых экспедыцый 2006-2008 гг., у: фонд DTBŽbb (ТбСББЖ) архіва Шаўляйскай епархіі.

д) Паўлюс Гуга, Біяграфіі: Барбара Жагарская [самвыдат, 1964], у: фонд DTBŽbb (ТбСББЖ) архіва Шаўляйскай епархіі.

е) Сафія Лажынскайце [асабістае сведчанне], у: фонд DTBŽbb (ТбСББЖ) архіва Шаўляйскай епархіі.

2. На аснове вышэйзгаданых крыніц (пасля скарачэння, пераказу, рэдагавання) выпадкі Божай ласкі, атрыманай дзякуючы заступніцтву Барбары Жагарскай, класіфікаваны па міжнародных кодах хвароб (МКХ), распрацаваных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (САЗ) – каб паказаць мноства і разнастайнасць аказанай людзям дапамогі. Гэта кодавая сістэма ўключае ў сябе хваробы, разнастайныя сімптомы, паталагічныя станы, скаргі, сацыяльныя ўмовы, знешнія прычыны траўмаў і захворванняў (выкарыстоўваць МКХ-10-АМ пачалі ў 1992 годзе). Іншыя выпадкі, што не трапілі ў гэтую сістэму, названы «выпадкамі з жыцця».

3. Далей прыведзена 116 (сто шаснаццаць) тыпалагічна асноўных здарэнняў з апісаннем найбольш важных іх прыкмет. Указаныя ў дужках нумары запісу адпавядаюць нумарам запісу ў крыніцах. Курсівам вылучаны прыкметы хвароб і даты рэгістрацыі цудаў.

 

 

ЧАСТКА І

  

ВЫПАДКІ БОЖАЙ ЛАСКІ, ЗГОДНА З РЭЛЯЦЫЯЙ

ЕПІСКАПА АНТОНІЯ ТЫШКЕВІЧА

 antanas tiskevicius

 

ЖАМОЙЦКІ ЕПІСКАП АНТОНІ ТЫШКЕВІЧ

(Рэпрадукцыя партрэта, які напісаны А. Івінскісам і знаходзіцца ў Варнях

Лічбавы відэаархіў Музея Жамойцкай епархіі)

Сын Эмануэля Уладзіслава, граф Лагойска і Бердзічава Антон Тышкевіч нарадзіўся ў 1700 г. у Лагойску. У маладосці ён вырашыў стаць святаром і ўступіў у рады духавенства. Антоні Тышкевіч быў канонікам у Вільні. У 1744 г. перанёс з мястэчка Крожы (цяпер - Кражэй) у сталіцу Жамойцкай епархіі Варні Жамойцкую духоўную семінарыю. У 1752 г. склікаў у Варнях сінод Жамойцкай епархіі.

Епіскап Антоні Тышкевіч пайшоў па слядах свайго папярэдніка епіскапа Георгія Тышкевіча, аказваючы усебаковую падтрымку заснаванай апошнім Жамойцкай Кальварыі. У 1750 г. ён пабудаваў тут новы драўляны касцёл, у якім пад вялікім алтаром у 1762 г. перахаваў рэшткі епіскапа Георгія Тышкевіча, прывезеныя з Кёнігсберга (пазней рэшткі былі перанесены ў Варні). У 1744 г. епіскап Антоні Тышкевіч быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла, потым прызначаны членам Вярхоўнага Трыбунала. Епіскап памёр у 1762 г. у Алседжэі, у палацы епархіі. Пахаваны ў Варнях (цяпер - Варней).

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, атрымаў ступень доктара філасофіі. Два гады вывучаў тэалогію. У 1715 г. быў пасвечаны ў святара. 20 ліпеня 1739 г. прызначаны тытульным Меніцкім епіскапам і памочнікам Кіеўскага епіскапа, 16 верасня 1740 г. пераведзены епіскапам у Жамойць. Па прыбыцці ў епархію, наведваў прыходы, клапаціўся пра павышэнне ўзроўню адукацыі святароў, арганізаваў для іх 3-месячныя курсы у Варнях; клопаты аб навучэнцах духоўнай семінарыі даручыў манахам піярыстам, клапаціўся пра павялічванне колькасці семінарыстаў; Варняўскую духоўную семінарыю перанёс у новыя драўляныя будынкі; увёў для семінарыстаў і святароў абавязковыя 7-дзёныя рэкалекцыі. Пасяліў у Варнях манахаў рохітаў; санкцыяніраваў заснаванне манастыра сясцёр марыінак; падзяліў епархію на 10 дэканатаў; устанавіў парадак паломніцтва прыхаджан на вялікія храмавыя святы ў Шылуве і Жамойцкай Кальварыі. 4-6 чэрвеня 1952 г. склікаў у Варнях епархіяльны сінод, пастановы якога апублікаваў у Вільні. Пабудаваў касцёл у Жамойцкай Кальварыі, пабудаваў алтарыю каля Маседыскага касцёла. Перавёз з Прусіі рэшткі епіскапа Георгія Тышкевіча і перахаваў іх у склепе пад касцёлам Жамойцкай Кальварыі. Надрукаваў: «Królewska droga do nieba albo życie S. Kazimierza królewica polskiego y W. Ks. L.» (1752 г.); «Synodus dioecesana Mednicensis seu Samogitiae» (1752 г.) і прысвечаны яму «Pedelis miros saldžiausi medi kryžiaus Jezusa Pona» (1750 г.) у перакладзе з польскай мовы.

Памёр 31 студзеня 1762 г. у Алседжэі, пахаваны ў епіскапскай крыпце Варняўскага кафедральнага сабора.

(Біяграфія прадстаўлена  на аснове:

http://www.straipsniai.lt/zmones/informacija/Izymus_zmones/puslapis/5389 )

 

 

11 жніўня 1745 г. Антоні Тышкевіч правёў кансекрацыю Старажагарскага касцёла. З гэтай нагоды наведаў і агледзеў нятленныя рэшткі Барбары. Усё, што пачуў аб Барбары Жагарскай, ён у 1975 г. апісаў ў рэляцыі аб Жамойцкай епархіі, адрасаванай Папу Рымскаму Бенедыкту XIV. Святому Прастолу ў Вытыкане епіскап Антоні Тышкевіч прадставіў восем цудаў, якія адбыліся дзякуючы заступніцтву Слугі Божай Барбары Жагарскай. Гэтым дакументам цікавіўся, рэдагаваў яго і ў 1971 г. апублікаваў прафесар літоўскага паходжання Паўлюс Рабікаўскас, які жыў у Рыме і працаваў у Грыгарыянскім універсітэце.

 

 З РЭЛЯЦЫІ ЕПІСКАПА ЖАМОЙЦКАГА АНТОНІЯ ТЫШКЕВІЧА ДА ПАПЫ РЫМСКАГА БЕНЕДЫКТА XIV

Я лічу, варта згадаць аб рэштках адной дарагой Богу дзевы, якія вельмі славяцца шматлікімі цудамі. Сярод жывых больш няма нікога, каму вядома імя або паходжанне гэтай дзевы, толькі некаторым яна, з’явіўшыся ў сне, сама назвалася Барбарай [...]

Аднак, тонучы ў попеле нябожчыкаў, некранутае бушуючым полымем, нідзе не абгарэлае, з уцалелымі валасамі, зусім не папсаванае цела нявіннай дзевы было выцягнута з попелу і зноў з павагай пакладзена ў труну, як сапраўднае сведчанне сілы Божай і яе заслуг. І зараз яно па-ранейшаму не сатлелае, толькі пачарнелае [...]

Многія няшчасныя, прыгнечаныя невылечнымі хваробамі, шукаюць прытулку ля труны дзевы і тут жа атрымліваюць дапамогу. Гісторыя магла бы бясконца пашырыцца, калі б я хоць мімаходам згадаў аб усіх вылечаных немачах…

(Епіскап Антоні Тышкевіч).

 

 F00-99.  ПСІХІЧНЫЯ І ПАВОДЗІНАВЫЯ РАССТРОЙСТВЫ

 

 1. 2 чэрвеня 1747 г. Жыхарка в. Ілакей Скуодаскага раёну Марыёна Карпоўска, якая доўга пакутавала ад падучкі (эпілепсіі), слабасці розуму (дэменцыі) і ацёчнасці цела, выконваючы дадзены зарок, наведала гэту дзеву. Як толькі зарок быў выкананы, яна адчула сябе вызваленай ад эпілепсіі (casibus epidemiae) і ацёчнасці. (Запіс № 5)

2. 29 чэрвеня 1737 г. Жыхарка Трышкаўскага прыхода Эльжбета Стрэбулавіч асабіста апавядала аб шасцігадовай дачцэ Агоце, якая на паўгода страціла дар мовы. Маці вырашыла адвезці дачку ў Жагарэ (раней Жагоры). Адразу пасля прыняцця такога рашэння дачка, хоць і з цяжкасцю, але загаварыла. Гэта было нечакана для ўсіх. Потым яны абедзве наведалі цела дзевы, і яшчэ ў касцёле, на вачах у святара, дзяўчынка даволі зразумела і складна загаварыла, і з тых часоў так і працягвала гаварыць. (Запіс № 2).

 

 G00-G99.  ЗАХВОРВАННІ НЕРВОВАЙ СІСТЭМЫ

  

1. 2 чэрвеня 1748 г. Малады чалавек са знатнай сям’і Ёнас Вітарамановічус, у якога быў параліч правага боку, г. зн. галавы і рукі, лячыўся традыцыйнымі спосабамі. Хвароба не адступала, таму ён вырашыў звярнуцца за дапамогай да незямных сілаў (divorum). Чатыры тыдні без перапынку ён хадзіў туды, куды яго вяло неспакойнае сэрца, але нічога не мянялася. Аднойчы яму прысніўся Жагарскі касцёл, у якім ён ніколі не быў. Ён бачыў, як чатыры святары падымаюць уверх труну з целам дзевы і зноў яе апускаюць. У сне, не сумняваючыся, што гэтая дзева – цудатворца, ён схіліўся і пацалаваў яе правую руку. Будучы ўсё яшчэ паглыбленым ў глыбокі сон, ён адчуў, што яго здароўе цалкам вярнулася, а прачнуўшыся раніцай, убачыў, што так і ёсць. Верачы, што сваім вылячэннем ён абавязаны цудатворнай дзеве (divae), ён вырашыў на працягу трох гадоў зараз кожны год прыходзіць да яе. Але Жагоры ён наведаў толькі аднойчы. Засумняваўшыся ў тым, што здароўе вярнулася менавіта дзякуючы заступніцтву гэтай дзевы, ён стаў ігнараваць зарок. Аднойчы, калі ён думаў аб гэтым, яго зноў скавалі вострыя болі паралічу, які вяртаўся. А цела здранцвела значна мацней, чым у першы раз. Рыдаючы, ён прыняў рашэнне выканаць зарок да канца і, праз суткі, ачуняў. (Запіс № 8).

  

H00-H59.  хваробы вока і яго прыдаткавага апарата

1. 29 чэрвеня 1747 г. Жыхарка Акмянскага прыхода Барбара Рымшова цэлы год пакутавала ад моцных боляў у вачах. Змучаная болем, яна стала наведваць розныя святыя месцы, але ўсё дарэмна. Божы план быў іншым. Аднойчы ў сне ёй з’явілася Жагарская дзева і прапанавала жанчыне наведаць яе, і заказаць набажэнства, упэўніўшы, што боль вачэй цалкам пройдзе. Даўшы ў сне зарок, сведка Барбара прачнулася здаровай. (Запіс № 6).

  

Q00-Q99.  Прыроджаныя анамаліі, парокі развіцця, дэфармацыі і храмасомныя парушэнні

 

 1. 25 лютага 1748 г. Барбара па прозвішчы Рымкевічова, жыхарка Рэтаўскага прыхода, у пошуках дапамогі для сына Ігнацаса, які не мог хадзіць з прычыны нацягнутых сухажылляў (nervis contractis), цэлы год хадзіла па месцах, вядомых выпадкамі нябеснай ласкі. Пачуўшы, што шматлікія паломнікі ідуць да цела знакамітай сваімі цудамі Жагарскай дзевы, адвезла туды сваё дзіця і неўзабаве ўбачыла, што ў сына ажывае нага, і яго крокі становяцца цвярдзейшымі. (Запіс № 7).

2. 2 ліпеня 1746 г. Крысціна Васількова з Гродзенскага павета цэлыя тры гады хварэла на вадзянку. Усё цела ацякло. Калі фізічны боль крыху сціх, але ацёчнасць ніяк не спадала, па парадзе святароў яна стала ездзіць па святых месцах. Выконваючы свой зарок, пачула, што ў Жагорах сваімі цудамі славіцца цела адной дзевы. Яна адразу рушыла ў пуць, пераадолеўшы больш за 60 нямецкіх міль. Ужо знаходзячыся недалёка ад цэлі сваёй паездкі, калі на гарызонце паказаліся два касцёлы, яна запытала ў сваёй спадарожніцы, які з іх вядомы дарагімі Госпаду рэшткамі. Тая паказала на касцёл, які быў меншы і знаходзіўся далей, і Крысціна вельмі старанна стала заклікаць да дапамогі цудоўнай дзевы. І тут жа адчула, як вяртаюцца страчаныя сілы, паходка становіцца больш бадзёрай. Набліжаючыся да труны, ужо ўнутры касцёла адчула, як ацёкі зменшыліся. Адчувала, як вяртаецца здароўе. (Запіс № 4).

 

 

Z00-Z99.  фактары, якія уплываюць на стан здароўя

 

 1. 8 мая 1735 г. Прадавец кніг Міколас Мачульскіс кляўся і пераконваў, што ён, вельмі цяжка перахварэўшы, на паўгода быў прыкаваны да ложка. Калі лячэнне не пакідала ніякіх надзей, ён раптам прыгадаў Жагарскую дзеву Барбару, паабяцаў прыехаць да яе труны і заказаць імшу за здароўе. Праз тры дні ён падняўся з ложка зусім здаровым. (Запіс № 1).

2. 14 сакавіка 1746 г. Жонка жыхара Жамайцка-Кальварыйскага прыхода Казімераса Наркявічуса Рожэ праз вельмі небяспечную хваробу апынулася на смяротным ложы. Калі ніякія магчымыя чалавечыя намаганні не прывялі да вылячэння, яна стала маліць дзеву Барбару аб дапамозе. У той жа дзень яна адчула паляпшэнне і ачуняла. Неўзабаве яна наведала цела сваёй выратавальніцы (Запіс № 3).

 

 

ЧАСТКА II

 

Сведчанні Божай ласкі, згодна з рэгістрацыйнай кнігай, заведзенай епіскапам Мацеюсам Валанчусам

(выпадкі 1860–1940 гг.)

 Motiejus Valancius

 

 МАЦЕЮС ВАЛАНЧУС (1801–1975) – ЖАМОЙЦКІ ЕПІСКАП,

АСВЕТНІК, ПІСЬМЕННІК, АРГАНІЗАТАР ТАВАРЫСТВА ЦВЯРОЗАСЦІ.

 

 

Мацеюс быў чацвёртым дзіцём у сям’і Міколаса і Оны Валанчусаў. Нарадзіўся 28 лютага 1801 г. у в. Насрэнай Саланцкага прыхода Цельшаўскага павета. У пачатку XIX ст. сям’я Валанчусаў з Насрэная пераехала у вёску Клаўсгальвей-Меседжэй. Мацеюс вучыўся ў дамініканскай гімназіі Жамойцкай Кальварыі (1816–1821), затым (1822–1824) – у Варнях, а ў 1824–1828 г. – у Віленскай духоўнай семінарыі.

1 верасня 1828 г. у Віленскім Кафедральным саборы быў пасвечаны ў святары. Служыў капеланам у школах Мазыра (у цяперашні час Беларусь, Гомельская вобласць) і мястэчка Крожы (1834–1840). Быў прафесарам Віленскай (1840–1842) і Петраградскай (1842–1844) духоўнай акадэміі. З 1845 г. па 1850 г. быў рэктарам Варняўскай духоўнай семінарыі. У 1850–1875 г. узначальваў Жамойцкую епархію.

Пастыр памёр 17 мая 1875 г. Пахаваны ў Каўнаскім кафедральным саборы-базіліцы.

За 25 гадоў служэння на пасадзе епіскапа М. Валанчус пасвяціў у святары 550 семінарыстаў, для больш як 700 тыс. дзяцей правёў таінства канфірмацыі, пабудаваў 50 цэркваў. Будучы епіскапам Жамойцкім, клапаціўся пра будаўніцтва літоўскіх прыхадскіх школ, невялікіх бібліятэк, кніжных крам. Арганізаваў акцыю цвярозасці, дзякуючы якой у Літве на працягу двух гадоў спажывалася прыкладна ў 8 разоў меней гарэлкі.

У гады забароны літоўскай прэсы (1864-1904) арганізаваў дзейнасць кніганош і кіраваў імі.

М. Валанчус напісаў каля 50 кніг, з якіх найбольш важнымі з’яўляюцца: «Жамойцкая епархія» (дзве часткі), «Kantyczkos», «Палангскі Юзе», «Апавяданні Антанаса Трэцінінкіса», «Кніжка для дзяцей», «Кніжка для дарослых людзей» і інш.

М. Валанчус – класік літоўскай літаратуры, вядомы аўтар дыдактычнай прозы.

(Біяграфія прадстаўлена на аснове: http://samogitia.mch.mii.lt/mpkelias/ASMENYS/valancius.lt.htm)

 

 

РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ КНІГА ЦУДАЎ, ШТО АДБЫЛІСЯ ДЗЯКУЮЧЫ ЗАСТУПНІЦТВУ БАРБАРЫ ЖАГАРСКАЙ[1]

Са старажытных часоў рэшткі Барбары ў Старой Жагарэ славяцца цудамі, аднак, калі іх не запісаць, яны мяняюцца і неўзабаве ў іх перастаюць верыць. Каб гэтага не здарылася, і ў мэтах захавання памяці аб цудах на будучыя часы, калі, можа быць, Гасподзь пажадае адарыць гэтыя рэшткі грамадскім шанаваннем, даручаем Табе, наш любы ў Хрысце настаяцель касцёла, ў гэту кнігу на польскай мове занатоўваць усе дзівосныя здарэнні, якія адбыліся ці адбудуцца ў магілы Барбары. Занатоўваць варта апавяданні вартых даверу, духоўных і набожных сведак, , якія зразумелі акалічнасці цудаў так, што без цені сумнення адразу ж змогуць паўтарыць іх пад прысягай, калі духоўнае кіраўніцтва вырашыць, што гэта неабходна.

(Мацеюс Валанчус, Жамойцкі епіскап, Варні, 1860).

A00-B99. Некаторыя інфекцыйныя і паразітарныя хваробы

1. 26 чэрвеня 1860 г.  Барбара Канвоўска з мястэчка Эндрэявас Расенскага павета 28 гадоў пакутавала ад ліхаманкі, лекі не дзейнічалі. Пасля зароку, дадзенага благаславеннай Барбары, ліхаманка тут жа пакінула цела хворай. (Запіс №  17).

2. 29 жніўня 1862 г. На целе Марыёны Мацеяўскене з мястэчка Кальварыя Цельшаўскага павета пад сэрцам вырас балючы гнайнік. Паколькі спецыфічнага лячэння гнайнікоў няма, яна выконвала кожную пачутую параду, каб толькі боль сціх, але ніякай палёгкі не адчувала. Так пакутавала цэлых пяць гадоў. Як толькі Марыёна дала зарок благаславеннай Барбары, гнайнік адразу лопнуў. (Запіс №  30.)

3. 16 мая 1864 г. Антаніна Шымайцене з вёскі Клайшэй Жыдзіцкага прыхода Цельшаўскага павета на працягу трох год пакутавала ад гнайнікоў на нагах і магла хадзіць толькі на мыліцах. Даўшы зарок Барбары, пахаванай у Старажагарскім касцёле і знакамітай сваімі цудамі ў далёкіх краях, адразу адчула палёгку і паступова, за адзін год, цалкам ачуняла. (Запіс № 32).

4. 10 чэрвеня 1871 г. Агнетэ Ярамінене з вёскі Саракай Гадунаўскага прыхода Цельшаўскага павета паведаміла аб двух падзеях. У Марыёны Петкевічуце на сцягне вырас нарыў – вельмі балючы, які не паддаваўся ніякаму лячэнню. Нягледзячы на тое, што лекары яе лячылі, яна 3 месяцы без якой-небудзь палёгкі амаль памірала. Як толькі жанчына зрабіла ахвяраванне благаславеннай Барбары, знікла слабасць, а нарыў, нават не лопнуўшы, прапаў, і жанчына была вылечана. Другая падзея: Даміцэле Віршылене была паралізавана, зусім бездапаможная, не магла ўстаць з ложка на працягу 2 месяцаў, усё цела распухла. Даўшы зарок благаславеннай Барбары, яна адразу адчула сябе лепш, ацёкі сталі памяншацца, суставы сталі рухацца, а Даміцэле цалкам паправілася. (Запіс № 66).

5. 6 чэрвеня 1870 г. Оне Жакайце з горада Вяршней Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета сталі вельмі балець грудзі. Яна сказала, што гэта з перапуду фарміруецца рожа. Восем месяцаў яна пакутавала ад нясцерпных боляў, якія суправаджаліся страшэннай слабасцю. Пасля зароку благаславеннай Барбары боль ад грудзей перакінуўся на ногі, на іх з’явіліся гнайнікі, якія потым адкрыліся, гной выцек, пасля чаго боль сціх і рана загаілася. Жанчына цалкам паправілася. (Запіс № 56).

6. 29 чэрвеня 1939 г. У Оны Навагрэцкене з вёскі Венцішкес Акмянскага прыхода, якая грудзямі карміла нядаўна народжанае дзіця, у канцы чэрвеня/ў  пачатку ліпеня 1933 г. вырас гнайнік, пасля чаго на абедзвюх малочных залозах адкрыліся вялікія раны. Яна была ў двух лекараў у бальніцах Акмянаў і Мажэйкаўскага павета. Яны сказалі, што дапамагчы можа толькі аперацыя. 29 чэрвеня 1934 г. Она наведала магілу Барбары ў Жагарэ (раней - Жагоры). Тут яна адчула паляпшэнне. Праз некалькі дзён, жанчына цалкам ачуняла. Аднак, у канцы жніўня 1936 г. хвароба аднавілася. Муж жанчыны Ёнас Навагрэцкіс вырашыў, што прычынай рэцыдыву стала тое, што пра цуд, які адбыўся, не было паведамлена царкве. Стоячы на каленях у Жагарскім касцёле, ён прасіў Барбару вылечыць жонку, абяцаючы, што тры вечары запар ён з гэтым намерам будзе прамаўляць малітву «Радуйся, Марыя». Жонка ачуняла у канцы снежня 1938 г. (Запіс № 96).

C00-D48. новаўтварэнні

1. 27 мая 1870 г.  У Томаса Лакштаса з мястэчка Кальварыя Цельшаўскага паветаКовенскай губерні з дзяцінства часам балелі залозы пад падбародкам, якія душылі яго амаль да смерці. Прыпадкі доўжыліся па два або тры тыдні, па два разы на год на працягу цэлых дзесяці гадоў. Да лекараў ён не звяртаўся, ад болю ратаваўся дамашнімі сродкамі, але цалкам пазбавіцца ад яго не мог. Адзін жабрак параіў зрабіць ахвяраванне благаславеннай Барбары. Томас паехаў у Жагоры, нацёр пасмай валасоў Барбары гэтыя гузы або залозы пад падбародкам. З таго дня ні гузы, ні смяротнае ўдушша не аднаўляліся. (Запіс № 51).

2. 29 мая 1872 г.   Шляхціч з Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета  Канстантынас Стульгінскіс, сын Ёкубаса з мясціны Бабалішкес Куртувенскага прыхода ,  з  маленстваад сваіх бацькоў –Ёкубаса і Катрыны, прадстаўнікоў сям’і Мацявічусаў Стульгінскісаў – чуў аб цудах, якія адбываліся з імі самімі або іншымі людзьмі, дзякуючы Барбары са Старых Жагораў. Цуды адбыліся з ім самім: «1) у 1865–1869 г. цяжка хварэў, і лекары маю хваробу называлі то ракам, то іншымі страшэнным імёнамі; воляй Галоўнага Лекара, дзякуючы заступніцтву Барбары, я сам, без парады лекараў, знайшоў эфектыўнае лякарства, ад якога ачуняў; 2) у ліпені 1863 г. і 3) 14 чэрвеня мінулага 1871 года, калі за мяне была адслужана Святая Імша ў Старажагарскім касцёле ў найбольш крытычны для майго гонару і інтарэсаў момант, які надышоў намаганнямі маіх нядобразычліўцаў – у той дзень я атрымаў найспрыяльнейшае распараджэнне ад начальства – без ніякай чалавечай дапамогі, без намаганняў з майго боку, толькі воляй Усявышняга Суддзі, дзякуючы заступніцтву і дапамозе Барбары. Таксама і ў іншых розных дамашніх справах, шчыра веруючы, засмучаным сэрцам заклікаю да Божай дапамогі праз заслугі той жа Барбары, і цудоўным чынам атрымліваю самы эфектыўны ратунак, параду, падтрымку і дапамогу». (Запіс № 68).

3. 23 чэрвеня 1876 г.  У Пятраса Шаметы з хутара Лелайчэй Жэмальскага прыхода Цельшаўскага павета за тры месяцы на твары вырасла пухліна. Лекары сказалі, што гэта рак і напужалі, сказаўшы, што ён невылечны. Бачачы, што чалавечыя сілы і навука не ў стане вярнуць яму здароўе, Пятрас звярнуўся да Бога, молячы праз Барбаруаб дараванні грахоў і літасці. З таго моманту яго самаадчуванне паляпшалася. Цалкам вылечыўся ён за тры тыдні. (Запіс № 83).

D50-D89. хваробы крыві, крывятворных органаў і асобныя парушэнні, якія залучаюць імунны механізм

1. 12 ліпеня 1874 г.  Марціёна Стрыпінайціце з вёскі Петрыкай  Ілакскага прыхода Цельшаўскага павета дзевяць гадоў пакутавала ад крывацёкаў з губы і носа , усё цела было усыпана балючыміязвамі. Яна была бедная і лячылася толькі дамашнімі сродкамі. Хвароба за ўвесь час пазбавіла яе ўсіх сіл, аж да страты прытомнасці. Аднойчы ў сне нейкі старац параіў ёй звярнуцца да благаславеннай Барбары з Жагораў, каб тая заступілася за яе перад Богам, і яна ачуняе. Паслухаўшыся гэтай парады, яна адразу адчула сябе лепш. Сілы паступова прыбаўляліся, крывацёк сціх, язвы загаіліся. Засталіся толькі ўнутраныя болі, якія не былі такімі моцнымі як раней. Яна прыехала ў Жагоры ўшанаваць Усявышняга і ля труны благаславеннай Барбары падзякаваць за цудоўнае вылячэнне. (Запіс №  81).

F00-F99. псіхічныя і паводзінавыя расстройствы

1. 6 ліпеня 1870 г.  У Оны Базарэне з хутара Стагінтракіс Лелейскага прыхода Расенскага павета ад трывожнасці і перапуду здаралася такое памутненне розуму, што яе даводзілася нават звязваць, таму што ўсё, да чаго магла дацягнуцца, яна раздзірала на кавалкі, ірвала сваё адзенне і валоссе на галаве. Дзяцей біла аб зямлю. Так цягнулася дзесяць месяцаў. Родныя, не ведаючы,за што хапацца, вырашылі даць зарокБабарары Жагарскай. Як толькі яны гэта зрабілі, да жанчыны вярнуўся розум, і яна цалкам вылечылася. (Запіс №  57).

G00-G99. захворванні нервовай сістэмы

1. 26 чэрвеня 1856 г. У Барбары Палтакайце з Вайгуўскага прыхода Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета была кантрактура нагі. Даўшы зарок благаславеннай Барбары, яна адразу ж адчула палёгку і змагла прыйсці ў Жагоры, каб выканаць дадзены зарок. (Запіс № 3).

2. 25 мая 1859 г. Цэцылія Нугарэне з мястэчка Кальварыя восем гадоў была паралізаваная. Даўшы зарок благаславеннай Барбары, жанчына адчула сябе лепш і пазней цалкам ачуняла. (Запіс № 6).

3. 25 ліпеня 1859 г.  У Петранеле Алсекайце з мястэчка Кальварыя Цельшаўскага павета была кантрактура нагі, апроч таго, яна шмат хварэла. Пасля зароку, дадзенага знакамітай сваімі цудамі Барбары, яна неўзабаве змагла хадзіць без мыліц, быццам ніколі імі і не карысталася. (Запіс №  8).

4. 20 жніўня 1859 г.  Агота Барткене з мястэчка Кальварыя  Цельшаўскага павета пакутавала ад моцнага галаўнога болю, які даводзіў да памутнення розуму. Пасля зароку, дадзенага ў Жагорах Барбары, яна неўзабаве ачуняла. (Запіс № 12).

5. 26 чэрвеня 1860 г.  Моніка Жэмгуліце з мястэчка Эндрэявас  аднайменнага прыхода Расенскага павета пакутавала ад кантрактуры нагі: Адчуваючы наймацнейшыя болі, яна тры гады не магла хадзіць без мыліц. Як толькі дала зарок благаславеннай Барбары, адразу паправілася. Прыехаўшы ў Жагоры, яна сумленна расказала аб гэтым. (Запіс №  14).

6. 16 чэрвеня 1861 г. У магдалены Жаберэне з мястэчка Вайгува Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета была кантрактура нагі, і на працягу паўгода медыцына нічым не магла дапамагчы. Даўшы зарок Барбары, яна адразу ж адчула сябе лепей. (Запіс № 21).

7. 28 ліпеня 1862 г. Петранеле Алсекайце з Кальварыйскага прыхода Цельшаўскага павета чатыры месяцы пакутавала ад нясцерпнага галаўнога болю і з гэтай прычыны адчувала моцную слабасць. Лекары гаварылі, што медыцына нічым не можа дапамагчы, і ёй прыйдзецца памерці. Як толькі яна дала зарок Барбары, пахаванай у падзямеллі пад Старажагарскім касцёлам, яе здароўе вельмі палепшылася. Праз чатыры тыдні яна ўжо магла пераадолець пятнаццаць міль, каб выканаць зарок. (Запіс № 26).

8. 28 ліпеня 1862 г.  Даміцэле Алсекайце з мястэчка Кальварыя аднайменнага прыхода Цельшаўскага павета на працягу многіх гадоў пакутавала от падучкі, і была практычна сляпая на адно вока. Даўшы зарок, адчула, што прыпадкі аслабелі, і яна стала лепш бачыць слабым вокам. (Запіс № 27).

9. 26 мая 1865 г.  У   Уршуле Аленайце з вёскі Дзімгаляй Сядоўскага прыхода Цельшаўскага павета была кантрактура правай нагі і рукі. Як толькі яна дала зарок Барбары, ёй адразу ж стала лягчэй, нага выпрасталася настолькі, што яна сама магла прыйсці ў Жагоры памаліцца. Кантрактура рукі засталася. (Запіс № 35).

10. 7 мая 1869 г.  У Оны Вішняўскене (65 год) з мястэчка Крэцінга, дачкі Антанаса і Марыёны, ураджэнкі Картэнскага прыхода Цельшаўскага павета Ковенскай губерні знянацку з’явіліся нясцерпныя болі ў вобласці твару і галавы. Яна наведвала розныя знакамітыя сваімі цудамі месцы, але нішто ёй не дапамагала. Ад болю твар перакрывіўся і заставаўся такім на працягу пяці тыдняў. Аднойчы ноччу ў сне ёй з’явілася жанчына, якая сказала: «Калі хочаш быць здаровай, зрабі ахвяраванне Барбары ў Жагорах». «Куды мне, такой нядужай, да таго жа я так далёка жыву», – адказала яна. Незнаёмка настойліва пераконвала: «Ты можашь ачуняць, пакуль у цябе ёсць вольны час». Гэта адбылося адразу пасля Новага года. Прачнуўшыся, Она адчула сябе цалкам здаровай: галава больш не балела, твар выпрастаўся, з'явілася здольнасць хадзіць, як раней. Такімі зменамі былі здзіўлены ўсе сведкі гэтай цудоўнай падзеі. (Запіс № 44).

11. 7 верасня 1869 г. Сын Юазапоты Ландсбергене, удавы з Рыгі, Юстынас восем гадоў пакутаваў ад падучкі ці хваробы св. Віта. Ён рабіў усё, каб пазбавіцца ад гэтага няшчасця, але паляпшэння не было. Яму казалі: «Такая хвароба – невылечная». Хтосьці параіў прасіць дапамогі ў знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары. Маці адразу ж дала зарок наведаць яе магілу і памаліцца. Як толькі яна гэта зрабіла, сын адразу пачаў папраўляцца. Хвароба больш не аднавілася. Аб гэтым цудзе ў доме настаяцеля Наважагарскага касцёла падчас свята брацтва расказала Юазапота Ландсбергене, якая ў другі раз наведала Жагоры, каб падзякаваць Богу за цудоўнае вылячэнне сына, дзякуючы заступніцтву Барбары. (Запіс № 47).

12. 5 чэрвеня 1870 г.  Ёнас Мілешка з вёскі Бірбілішкі Трышкаўскага прыхода Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета каля года пакутаваў ад падучкі. Лекары пацвердзілі, што хвароба невылечная. Даўшы зарок Барбары, ён адчуў сябе значна лепш і цалкам ачуняў. (Запіс № 52).

13. 6 чэрвеня 1870 года Гасподняга. У Барбары Ванагайце з мястэчка Кейданы (цяпер - Кедайняй) Расенскага павета на руках, назе і твары былі раны. Правы бок цела быў паралізаваны, і хворая не магла ім кіраваць. У такім стане яна знаходзілася амаль два гады, адчуваючы страшэнную слабасць. Прымала розныя лекі, прапісаныя многімі лекарамі. Раны на названых участках цела не загойваліся, і хворая не магла паварушыць скаванымі суставамі. Па чыёйсьці парадзе яна зрабіла ахвяраванне Барбары. Неўзабаве адчула сябе лепш, суставы сталі рухомымі, знікла слабасць, што смяротна замучыла. (Запіс № 53).

14. 6 чэрвеня 1870 г.  У Эльжбеты Валцене з вёскі Найкей Віекшнейскага прыходаШавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета ад перапуду сталі дрыжаць рукі. Шэсць месяцаў яна пакутавала. Лячэнне дамашнімі і гомеапатычнымі сродкамі было марным. Яна складала ахвяраванні ў розных знакамітых цудамі месцах – палёгка не прыйшла А як толькі дала зарок Барбары, дрыготка адразу спынілася і больш не паўтаралася. (Запіс № 55).

15. 30 мая 1873 г.  Уршуле Шукюце, дачка працоўных Вінцэтаса і Марыёны з вёскі ЮадзейкейШавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета раптам захварэла галаўнымі болямі, аслабла сэрца, кожную хвіліну ў яе было ўдушша. Маці праз Барбару маліла Бога аб здароўі для дачкі. Прачнуўшыся, дачка сказала маці: «Паехалі, матуля». Тая пытаецца: «Куды?» Дачка: «У Жагоры». На пытанне, навошта туды ехаць, дачка адказала: «Хтосьці мне сказаў, што я ачуняю да нядзелі». З таго сапраўды цудоўнага моманту Уршуле стала адчуваць сябе лепш і канчаткова ачуняла. (Запіс №  73).

16. 14 чэрвеня 1873 г.  У Уршуле Гуцінайцене з мястэчка Паграманціс Расенскага павета Ковенскай губерні чатыры месяцы была кантрактура ног.  Прызначаныя лекарамі лекі не дапамагалі. Уршуле дала зарок цудоўнай Жагарскай Барбары, і на трэці дзень яе стан палепшыўся, а праз нейкі час яна цалкам ачуняла. (Запіс № 75).

H00-H59. хваробы вока і яго прыдаткавага апарата

1. 16 чэрвеня 1857 г. Эміліі Эйгвілайце з мясцовасці Ёгелішкес Саланцкага прыхода Цельшаўскага павета некалькі месяцаў неймаверна моцна балелі вочы, і з гэтай прычыны яна дрэнна бачыла. Як толькі яна дала зарок благаславеннй Барбары, боль адразу спыніўся, падступная і небяспечная хвароба пакінула яе, зрок вярнуўся. (Запіс № 4).

2. 12 чэрвеня 1859 г. Даміцеле Улбайце з Алседскага прыхода Цельшаўскага павета на працягу многіх гадоў ад нараджэння пакутавала ад вочнай немачы, і ніякія парады, як лячыцца, не дапамагалі. Даўшы зарок Барбары, адразу ачуняла. (Запіс № 7).

3. 27 чэрвеня 1859 г. Петранеле Чакаўскене з мястэчка Гегрэнай Цельшаўскага павета сем гадоў цяжка хварэла нейкай хваробай вачэй. Ніводная парада лекара не дапамагла, хвароба прадракала вечную слепату – жанчына нават сцяжынку пад нагамі не бачыла. Пасля зароку знакамітай сваімі цудамі Барбары зрок стаў так імкліва паляпшацца, што яна без суправаджэння сама прыйшла ў Жагоры, каб выканаць абяцанне. (Запіс №  9).

4. 12 мая 1860 г. У дварэцкага Феліксаса Навіцкіса з вёскі Шлюпшчэй Куршанскага прыхода Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета было невылечнае бяльмо на вачах. У сне нейкі старац параіў яму наведаць знакамітую сваімі цудамі благаславенную Барбару ў падзямеллях Старажагарскага касцёла. Па словах гэтага старца, тады ён зноў здабудзе зрок. Дварэцкі даў зарок і адразу ж ачуняў. Прыехаў ў Жагоры, каб выканаць сваё абяцанне. (Запіс № 13).

27 мая 1861 г. Она Маеўска і Агнетэ Каждайлайце з мястэчка АлседжэйЦельшаўскага павета расказвалі, што яны доўга скардзіліся на вочы. Як толькі далі зарок Барбары, вочы перасталі балець. (Запіс № 20).

6. 29 жніўня 1862 г. Марціёне Янкаўскене з мястэчка Леплаўке Цельшаўскага павета цэлы год хварэла вока, мучылі галаўныя болі. Лекі не дапамагалі. Як толькі Марціёна дала зарок знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары, пахаванай у падзямеллі Старажагарскага касцёла, ёй адразу стала лепей. (Запіс № 29).

7. 18 кастрычніка 1867 г. Антанас Сарока, дварэцкі Расенскага павета аднайменнага прыхода з вёскі Пагедоціс на працягу чатырох гадоў быў амаль сляпым. Як толькі ён даў зарок, яму адраз ж стала лепей, і праз чатыры месяцы ён з амаль здаровымі вачыма прыбыў у Жагоры, аб выканаць зарок– ушанаваць рэшткі Барбары і падзякаваць Богу, што робіць цуды праз сваіх святых. (Запіс № 38).

8. 29 мая 1868 г.  Эльжбета Кандратайце з Вейвіржэнскага прыхода Цельшаўскага павета амаль год пакутавала ад вочных боляў і рэўматызму ног. Доўгі час прымала прызначаныя лекарамі лекі. Палёгка не прыйшла. Як толькі жанчына дала зарок Барбары, стала паступова папраўляцца. За тры месяцы вочы амаль зусім паправіліся, а болі сціхлі настолькі, што яна магла выканаць зарок. (Запіс № 41).

9. 21 верасня 1868 г.  Магдалена Рукшцелене, удава з мястэчка Гіркальніс аднайменнага прыходаРасенскага павета, на два гады  аслепла. Дамашнія сродкі не дапамагалі. У канцы другога года дала зарок благаславеннай Барбары. Зрок тут жа палепшыўся. (Запіс № 42).

10. 21 верасня 1868 г.  Петранеле Гедрыкайце з мястэчка Гіркальніс аднайменнага прыхода Расенскага павета больш за два гады пакутавала ад вочных боляў.  Акрамя таго, на шыі варасла пухліна ці гнайнік. Двайная немач мучыла нясцерпнымі болямі ўдзень і ўначы. Не дапамагалі ні дамашнія сродкі, ні лекі, прызначаныя лекарамі. Нехта параіў даць зарок благаславеннай Барбары. Зрабіўшы гэта, адразу ж адчула палёгку ў вачах, гнайнік лопнуў. Дзяўчына стала практычна здаровай. (Запіс № 43).

11. 18 ліпеня 1869 г.  У Кунігунды Баранаеўскене з мястэчка Варні (цяпер - Варняй) Цельшаўскага павета пры пажары выгаралі вочы. Не было ніякай надзеі, што лекары ёй дапамогуць. Бачачы вочы Кунігунды, людзі казалі: «Толькі цуд можа яе вылечыць». Так і адбылося. Лекі, якімі яна лячылася тры месяцы, не дапамаглі. Калі ўсе чалавечыя намаганні ні да чаго не прывялі, Кунігунда вырашыла шукаць дапамогі ў Бога. Прыгадала Барбару ў Старых Жагорах, аб цудах якой яна з дзіцячых гадоў шмат чула, і захацела ўбачыць яе . Гэтак падумаўшы, паабяцала сабе: «Калі вочы ачуняюць, пайду да яе магілы і выканаю дадзены зарок». Ёй адразу ж стала лепей, паступова праз шэсць тыдняў яна стала бачыць, быццам вочы ачысціліся ад заслоны. Яна паправілася, на здзіўленне ўсіх, хто ведаў аб гэтым няшчасці. Абяцанне выканала. (Запіс № 46).

12. 5 чэрвеня 1870 г.  Тэадора Млоньекайце з мястэчка Віекшней Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета пакутавала ад нечалавечых вочных боляў. На вачах з'явілася бяльмо, якое не праходзіла чатыры гады. Дамашнія сродкі і прызначаныя лекарамі лекі не дапамагалі. Як толькі дала зарок, болі сталі сціхаць, бяльмо знікла, яна пачала добра бачыць. (Запіс № 54).

13. 6 чэрвеня 1870 г.  У Разаліі Міцкуце з мястэчка Янішкеле (цяпер - Ёнішкеліс) Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета балелі вочы. Яны былі настолькі апухлыя, што хадзіць яна магла толькі ў суправаджэнні іншых людзей. Гэта доўжылася паўгода. Як толькі Разалія зрабіла ахвяраванне Барбары, ёй адразу ж стала лепей, і яна цалкам ачуняла. (Запіс № 58).

14. 21 снежня 1872 г.  Дварэцкі Ёнас Паўлюскіс з Луоке Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета прынёс Барбары ахвяраванне – паўрубля ад лютэранкі Багамілы Валанцінайце, ў якой доўга балелі вочы. Са шчырай верай яна зрабіла ахвяраванне благаславеннай Барбары і неўзабаве ачуняла. (Запіс № 71).

15. 26 чэрвеня 1873 г.  У Вікторыі Парагайціце з мястэчка Эндрэявас аднайменнага прыходаРасенскага павета вельмі балелі вочы. Тры гады яе лячылі дактары, але хвароба не адступала. Аднойчы ўночы ёй прыснілася, што яна трапіла ў Жагоры, у склеп Барбары. Там жанчына прасіла Барбару, каб яна вымаліла ў Бога святло для вачэй. Барбара паклікала хворую падысці бліжэй, правяла рукамі па вачах – быццам зняла з вачэй нейкую заслону. Прачнуўшыся, Вікторыя адчула сябе значна лепш, болі спыніліся, і зрок стаў нармальным. (Запіс № 76).

16. 10 ліпеня 1873 г.  Магделене Лідзене з мястэчка Вяшвяны (цяпер - Вешвянай) аднайменнага прыходаРасенскага павета каля 16 год моцна балелі вочы. Ніякія лекавыя сродкі, як дамашнія, так і з аптэкі – не дапамагалі. Магдалена дала зарок Жагарскай Барбары, але не выканала яго. Таму два гады яе самаадчуванне не паляпшалася. Потым яна звярнулася да лекараў, а калі паправілася, прызнала, што здароўе атрымала ад Бога, пры заступніцтве благаславеннай Барбары. (Запіс № 77).

17. 30 чэрвеня 1879 г.  Уршуле Піліпайце са шпіталя (прытулку для прыхадскіх жабракоў і бяздомных ) Таўрагскага прыхода Расенскага павета аслепла ва ўзросце 5 год, і на працягу 14 год была сляпой. Дамашнімі сродкамі і лекамі, атрыманымі ад лекараў, яе лячылі, не ведаючы меры, аднак, безвынікова. Зрабіўшы ахвяраванне благаславеннай Барбары, неўзабаве адчула сябе лепей, аднак, забыла аб дадзеным зароку. Вочы зноў памутнелі. Тады яна прыгадала, што не выканала тое, што абяцала зрабіць. Таму хутка, вядомая вялікай верай, стрымала дадзенае слова. На чацвёрты дзень яе стан палепшыўся настолькі, што прыйшоўшы у Жагоры, яна зразумела, што цалкам здаровая. (Запіс № 79).

18. 16 мая 1875 г. Марыёна Драздаўскене з Сітнаўтайскага  (?) прыхода Сейнскай епархіі Польскага каралеўства шмат год жыла, быццам з зацямнёнымі вачыма. Па парадзе суседскай дзяўчынкі звярнулася па дапамогу да благаславеннай Барбары, паабяцаўшы на каленях абысці вакол яе труны. Тут жа ўбачыла святло і разгубілася – не магла паверыць сваім вачам. З таго дня да яе вярнуўся зрок – без следу знікла слепата, якая мучыла яе на працягу сямі год. (Запіс № 82).

19. 19 жніўня 1876 г. Мачыкаўскене з вёскі Прышманчэй Жыгайцкага прыхода Расенскага павета была сляпой на працягу 12 год. Яе вочы былі моцна пашкоджаны – хвароба іх выпхнула з вочных ямін вонкі. Яна спрабавала лячыцца як сродкамі народнай медыцыны, так і лекамі, якія прызначалі лекары. Нішто не дапамагала. Як толькі дала зарок благаславеннай Барбары ў Жагорах, адразу ж у вачах адчула палёгку і стала добра бачыць. (Запіс № 84).

20. 5 жніўня 1883 г.  Пранцішцы Скіпаровавай з мястэчка Акмяны на працягу пяці год нясцерпнабалелі вочы. Лекары раілі адно вока прааперыраваць і гэтак захаваць другое вока ад памутнення. Пранцішка не пагадзілася. Тады яе маці кажа: «Бачыш, што лекарскія сродкі ўжо нічым не могуць дапамагчы. Трэба звяртацца да Бога праз святых цудатворцаў з цвёрдай верай у Яго ласку, зрабіўшы ахвяраванне благаславеннай Барбары, пахаванай у падзямеллі касцёла. 1 рубель на Імшу дасі і пешшу пойдзеш у Старыя Жагоры». Пранцішка так і зрабіла, і праз два тыдні боль адступіў, адно вока не аднавілася, але другое стала зусім здаровым. Гэта адбылося ў дзень св. Пятра, 29 чэрвеня. (Запіс № 87).

H60-H95. хваробы вуха і соскападобнага адростку

1. 28 верасня 1923 г. Она Сускайце, дачка Мацеюша і Оны з вёскі Драгіней Папілескага прыхода прыехала ў Старыя Жагоры выканаць зарокБарбары і падзякаваць Госпаду Богу за вылячэнне ад хваробы вушэй. 27-гадовая дзяўчына расказала, што на працягу паўгода яна зусім нічога не чула, а лекары казалі, што слых ужо ніколі да яе не вернецца. Тады яна спыніла прыём лекаў. Дзесьці на Вялікдзень (у 1923 г.) яна паабяцала наведаць магілу Барбары і памаліцца на ёй. Нават не адчула, як у вушах стала спакойна. Паступова слых пачаў паляпшацца. (Запіс № 91).

I00-I99. хваробы сістэмы кровазвароту

1. 30 ліпеня 1859 г. Барбара Урбанавічуце са шпіталя Цытавянскага (цяпер - Цітувенайскага) прыхода Расенскага павета на працягу пяці год была ўся ўсыпанаранамі, не магла ўстаць з ложка, косці выпадалі з ран. Як толькі дала зарок знакамітай сваімі цудамі Барбары, раны сталі загойвацца, і праз два месяцы яна ўжо магла ўстаць, і нават хадзіць. (Запіс № 10).

2. 26 чэрвеня 1860 г. У Лявонаса Ёнушаса з вёскі Пацірыс Эндрэяўскага прыхода Расенскага павета на назе з’явілася язва, якая прычыняла нясцерпны боль. Гэта доўжылася паўтары года. Даўшы зарок благаславеннай Барбары, ён адразу ж стаў папраўляцца. Цалкам ачуняў за шэсць тыдняў. (Запіс № 16).

3. 16 мая 1864 г.  Агнетэ Жукаўскене з вёскі Стрыпіней Ілакскага прыхода Цельшаўскага павета на працягу трох год пакутавала ад ран на нагах. Даўшы зарок, адразу ж ачуняла. (Запіс № 31).

4. 6 ліпеня 1865 г.  Антаніна Сувейкайце з вёскі Салачэй (?) Жыдзіцкага прыхода Цельшаўскага павета на працягу трох год цярпела болі ва ўсеяных ранамі нагах, ледзьве магла хадзіць. Пасля зароку Барбары жанчына адразу ж адчула сябе лепш, болі адступілі, раны сталі загойвацца. (Запіс № 37).

5. 15 ліпеня 1870 г.  Она Башкуце з вёскі Пабуткальніс Ужвенцкага прыхода Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета спужалася шалёнага сабакі, і ў яе на  руках і нагахадкрыліся вельмі балючыя раны, якія так развярэдзіліся, што былі бачныя косці. Гэта доўжылася 10 год. Прапісаныя лекарамі лекі і наведванні святых месцаў не прывялі да вынікаў. Як толькі яна ахвяравала Барбары на ўбранне палатняныя рукавы, адразу ж пачула, што боль стаў адступаць, раны зацягвацца, і праз шэсць месяцаў яна стала зусім здаровай. (Запіс № 59).

6. 14 мая 1873 г.  У Монікі Клімавічуце з мястэчка Варні амаль восем год на руках і нагах былі адкрытыя раны да самых касцей. Нехта з чужых людзей убачыў яе жаласны стан, параіў даць зарок або зрабіць ахвяраванне  Барбары Жагарскай, знакамітай сваімі цудамі. Зрабіўшы гэта, Моніка стала сябе адчуваць усё лепей і лепей, болі хутка сціхалі, раны пачалі загойвацца, а праз шэсць месяцаў і зусім зацягнуліся, засталіся толькі шрамы. Адна нага яшчэ некаторы час заставалася апухлай, але не балела. (Запіс № 72).

7. 4 ліпеня 1874 г.  У Барбары Трынкене з хутара Рудзікей Папілескага прыходаШавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета на працягу трох год нага была ўсыпана ранамі. Лекары вырашылі, што гэта невылечна і параілі нагу ампутаваць, таму што ніякія лекі не дапамагалі. Жанчына зрабіла ахвяраванні Барбары і праз 3 дні адчула, як адступае нясцерпны боль, а раны сталі загойвацца. (Запіс № 80).

8. 15 ліпеня 1923 г. З Цельшаўскага павета ў Жагоры прыехалі Міхаліна Пашкявічэне з маці Марціёнай Марцінкене, каб выканаць зарок, дадзены благаславеннай Барбары. Міхаліна на працягу некаторага часу пакутавала ад страшэннай хваробы: на нагах адкрыліся вялічэзныя раны, костачкі сталі крышыцца і крывіцца вонкі, хворая адчувала неапісальныя болі. Звярнуліся да лекараў, але марна. Даведаўшыся пра благаславенную Барбару, дала зарок наведаць Старыя Жагоры. Памаліўшыся ля труны Барбары, пачала мыць ногі чыстай вадой. Раны пачалі знікаць, болі сціхалі, адступалі, нага настолькі памацнела, што можна было ісці пешшу. (Запіс № 90).

9. 4 мая 1880 г.  Ева Бернатайце з Шылальскага прыхода Расенскага павета два гады пакутавала ад нечалавечых боляў усяго цела, якое было цалкам усеяна ранамі, якія не паддаваліся ніякім лекам і парадам лекараў. Ні дамашнія сродкі, ні наведванні месцаў, якія называліся святымі, не дапамагалі. Як толькі жанчына зрабіла ахвяраванне благаславеннай Барбары, пахаванай у падзямеллі Старажагарскага касцёла, раны сталі загойвацца, і здароўе стала вяртацца. Праз тры тыдні яна змагла выконваць усе звычайныя работы, не адчуваючы ніякага болю або слабасці. (Запіс № 86).

K00-K93. ХВАРОБЫ СТРАВАВАЛЬНАЙ СІСТЭМЫ 

1. 15 мая 1856 г. Канстантына Пшалгоўска з мястэчка Кальварыя Цельшаўскага павета прыехала ў Жагоры, каб выканаць дадзены Барбары зарок. Перад гэтым яна паспавядалася і прыгатавалася сумленна расказаць, як яна некалькі месяцаў пакутавала ад нясцерпных спазмаў і як адчула сябе значна лепш, і ачуняла, даўшы зарок благаславеннай Барбары. (Запіс № 2).

2. 12 мая 1865 г.  Даміцэле Талюшыце з Каркленскага філіяльнага прыхода Пашылскага прыхода Расенскага павета Ковенскай губерні пакутавала ад нясцерпнага зубнога болю. Як толькі дала зарок, болі адразу спыніліся. Аднак, калі яна вырашыла выканаць зарок праз іншага чалавека, а не сама, зубы зноў сталі балець. У далейшым быў выкананы двайны зарок. (Запіс №  34).

L00-L99. хваробы скуры і падскурнай клятчаткі

1. 15 мая 1859 г. Агота Гірдвайнене з мястэчка Кальварыя Цельшаўскага павета з самага юнацтва хварэла каўтуном, на твары былі чырванаватыя плямы ў форме рака, і моцна балелі косці. Як толькі дала зарок благаславеннай Барбары, цудоўным чынам сталі знікаць плямы на твары, сціхлі болі ў касцях. (Запіс № 5).

2. 29 мая 1861 г. У Барбары Баневічуце з вёскі Эйгалей Куртувенскага прыходаШавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета на працягу паўгода быў апухлы твар і шыя. Лекі не дапамагалі. Як толькі жанчына зрабіла ахвяраванне знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары, апухласць знікла. Калі яна хацела адмовіцца ад дадзенага зароку, на назе вырас гнайнік. (Запіс № 19).

3.  Ва ўдавы Эўфеміі Станявічэне з вёскі Юргялаўкіс Сядоўскага прыхода Цельшаўскага павета на твары з’явіўся незагойны нарыў. Лекар вырашыў, што яна ад гэтага нарыва немінуча памрэ. Як толькі жанчына дала зарок знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары, пахаванай у падзямеллі Старажагарскага касцёла, нарыў лопнуў, і хворая ачуняла. (Запіс № 25).

4. 26 кастрычніка 1885 г.  У Ёнаса Клямы, маладога чалавека з вёскі Вайлабай Відуклеўскага прыходаРасенскага павета  Ковенскай губерні на твары з’явіўся нарыў, які нязносна мучыў яго цэлы год. Павыпадалі амаль усе зубы, не дапамагалі ні лекі, ні парады лекараў, ні наведванні святых месцаў. Як толькі мужчына зрабіў ахвяраванне благаслвеннаай Барбары, ён стаў адчуваць сябе лепей і праз некалькі год цалкам ачуняў. (Запіс № 88).

5. 23 студзеня 1886 г.  Барбара Кабалене з вёскі Балтрымай Ілакскай грамады Шакяйскага прыходаЦельшаўскага павета ў маленстве была напалохана, што на твары з’явіліся вельмібалючыя чырвоныя плямы, падобныя да праказы Лекі, прызначаныя павятовымі і палкавымі лекарамі, не дапамаг алі, ім не ўдавалася нават вызначыць назву хваробы. Нейкая жабрачка, у якой таксама калісьці была падобная чырвоная пляма, расказала, што яна зрабіла ахвяраванне  Барбары ў падзямеллі Жагарскага касцёла і вылечылася. Жанчына паслухалася парады і, праз тры тыдні пасля таго, як яна зрабіла ахвяраванне Барбары, стала адчуваць сябе лепш і цалкам ачуняла. (Запіс № 89).

6. 18 верасня 1937 г. У дом настаяцеля Старажагарскага касцёла прыйшла Мікаліна Урманайце і расказала, што ў 1914 г. яна захварэла нейкай хваробай носа. Нос апухаў, станавіўся вельмі чырвоным і моцна балеў. Да лекара жанчына не пайшла. Зусім знямоглая з-за хваробы ў 1927 г. яна прыйшла з вёскі Буйвіджай у Жагорах, дзе якраз было храмавае свята св. Пятра. Яна паспавядалася, памалілася, на трэці дзень паправілася і ўжо 10 гадоў не хварэе. (Запіс № 95).

M00-M99. хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі

1. 26 ліпеня 1860 г.  Она Петраўскене з вёскі Пацірыс Эндрэяўскага прыхода Расенскага павета дваццаць гадоў пакутавала ад нясцерпных боляў у нагах. Пасля зароку, дадзенага  знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары, яна адразу ж стала адчуваць сябе лепш, болі зусім спыніліся (Запіс № 15).

2. 28 мая 1861 г. Даміцэле Сулайце з мястэчка Плунгяны (цяпер - Плунге) Цельшаўскага павета шмат гадоў пакутавала ад нясцерпных боляў у касцях. Нягледзячы на тое, што яна ахвяравала многім цудатворным месцам і атрымлівала парады ад лекараў, нішто не выратоўвала яе. Жанчына дала зарок знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары ў падзямеллі Старажагарскага касцёла і неўзабаве адчула палёгку, болі спыніліся, і праз чатыры тыдні яна стала зусім здаровай. (Запіс № 18).

3. 17 чэрвеня 1861 г. Вінцэнтас Ёрданас з вёскі Гедайчэй Ціркшлейскага прыхода Цельшаўскага павета  некалькі год пакутаваў ад боляў у нагах. Медыцынскія парады не дапамагалі. Даўшы зарок знакамітай сваімі цудамі Барбары, мужчына тут жа паправіўся. (Запіс № 22).

4. 29 чэрвеня 1861 г. У Барбары Васерайце з вёскі Паўкіс Сядоўскага прыхода Цельшаўскага павета на працягу паўгода былі апухлыя ногі, якія нясцерпна балелі. Даўшы зарок благаславеннай Барбары ў Старажагарскім падзямеллі, жанчына тут жа ачуняла. (Запіс № 23).

5. 29 мая 1862 г. У Лявонаса Рачкўскаса з вёскі Вісдаргяй Куршанскага прыхода Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета  з’явілася грыжа, і па парадзе лекара-гамеапата ён прымаў лекі, але нішто не дапамагала. Даўшы зарок  знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары, мужчына за два месяцы вылечыўся. (Запіс № 24).

6. 26 жніўня 1862 г.  Ева Шавіскіце з Відуклеўскага прыхода Расенскага павета хварэла на працягу пяці год: ногі апухлі, пакрыліся чырвонымі плямамі, акрамя таго балелі рукі, боль аддаваў у галаву, затым – ва ўсе суставы і жылы. Лячэнне было безвыніковым. Даўшы зарок знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары, жанчына адразу ж адчула палёгку: болі сціхлі, зніклі плямы, прайшлі ацёкі на нагах. Праз шэсць тыдняў яна практычна ачуняла і змагла пераадолець пятнаццаць міль, каб выканаць зарок. (Запіс № 28).

7. 28 чэрвеня 1865 г. Барбара Сцепанавічуце з вёскі Ганплаўскіс Рэтаўскага прыхода Цельшаўскага павета цэлы год пакутавала ад моцных боляў у руках і нагах. Як толькі жанчына дала зарок знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары, ёй адразу ж стала лепей, болі сціхлі настолькі, што неўзабаве яна змагла прыйсці ў Жагоры і выканаць зарок. (Запіс № 36).

8. 1 лютага 1868 г.  Анастазія Лукшэне з вёскі Шаўкляй Моседскага прыхода Цельшаўскага павета тры месяцы пакутавала ад нясцерпнага болю ў тазавым суставе правай нагі. Боль яе так замучыў, што яна восем тыдняў не магла нават легчы на бок. Нехта ёй сказаў, што ў мястэчку Сяды (цяпер - Сяда) ёсць лекарка, якая паспяхова лечыць розныя болі. Жанчына тут жа сабралася да яе. Сама яна была не ў стане нават сесці ў воз. Лекарка дала ёй парашок, які трэба было піць і мазь, якою трэба было націраць балючыя месцы. Выпіўшы парашок, жанчына адчула неймаверную слабасць –  думала, што не вытрымае і памрэ, не паспеўшы вярнуцца дадому. Сын, якіякі яе вёз, папрасіў маці даць зарок знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары з Жагораў. Калі сын і маці зрабілі гэта, праз імгненне стан хворай значна палепшыўся. Яна нават абаранак з’ела і адчула сябе значна лепш. Калі яны ўехалі ў двор, родныя хацелі прыняць хворую пры дапамозе апор, так жа, як і пры яе ад'ездзе. Тады яна сказала:«Дайце, я сама пакажу, як без вашай дапамогі магу злезці з воза». І паказала, а ноччу магла спаць на любым баку. Аб гэтым цудоўным вылячэнні яна расказвала сама, калі прыбыла ўЖагоры, каб выканаць дадзены зарок. (Запіс № 40).

9. 24 верасня 1869 г. Барбару Вайчунайціце з вёскі Гіркальніс аднайменнага прыхода Расенскай воласці мучылі нясцерпныя болі ў суставах па ўсім целе, нішто не ратавала. Тады яна ахвяравала благаславеннай Барбары. Боль у суставах рэзка аслабеў і перакінуўся ў галаву. Жанчына так цяжка хварэла, што ў яе не было сіл выканаць дадзены зарок. Яна скардзілася на гэта сваім сяброўкам. Дзесьці праз чатыры тыдні аднойчы ўначы ёй ў сне з’явілася Барбара ў суправаджэнні світы святых, абняла яе за галаву і сказала: «Ты толькі ідзі туды, дзе зрабіла ахвяраванні». Прачнуўшыся, жанчына адчула, што ні галава, ні суставы зусім не баляць. Яна выконвала абяцанні, не адчуваючы нідзе ніякага болю. (Запіс № 49).

10. 24 кастрычніка 1869 г.  Анале Віткявічуце, 42 гады, з хутара Пятрашэй Шаўленскага прыхода Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета пару гадоў пакутавала ад рэўматызму абедзвюх рук і пальцаў, не магла выпрастаць рук. Раілася з лекарамі. Тыя паўтаралі адну і тую ж песню – ад рэўматызму няма лекаў. Як толькі жанчына дала зарок Барбары, ёй адразу ж стала лепей: яна магла рухаць пальцамі, а рэўматычныя болі паступова сціхлі. (Запіс № 50).

11. 15 чэрвеня 1870 г.  Эляна Чарбайце з вёскі Бамбалай Ужвенцкага прыхода Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета пакутавала ад нясцерпнага болю ў нагах, сем год не магла хадзіць. Лячылася лекамі, якія выпісвалі шматлікія лекары. Але замест палёгкі, болі станавіліся яшчэ мацнейшымі. Наведванне цудатворных месцаў таксама не дапамагала. Ахвяраваўшы Барбары пару шкарпэтак, тут жа адчула палёгку. Боль адступіў за тыдзень, і яна так паздаравела, што магла пайсці ў касцёл, размешчаны ў 10 вёрстах, і аднесці паабяцаны дарунак. (Запіс № 60).

12. 16 чэрвеня 1870 г.  Антанас Баркус з вёскі Жыбурэй Сядоўскага прыхода Цельшаўскага павета два гады пакутаваў ад нясцерпнага болю ў нагах.  Дамашнія сродкі і парады лекараў не давалі вынікаў. Аднойчы ноччу ў сне яму з’явілася Барбара і спытала, ці хоча ён быць здаровым. Тады зняла свае шкарпэткі і адзела яму на ногі. Затым сказала: «Прыдзі ў Жагоры, прынясі мае шкарпэткі». Прачнуўшыся, ён не адчуваў ніякага болю, цалкам ачуняў. Прыйшоўшы ў Жагоры, ён падзякаваў Богу за тое, што ачуняў, дзякуючы заступніцтву благаславеннай Барбары. (Запіс № 61).

13. 5 чэрвеня 1871 г. Она Урбанене з мястэчка Кальварыя пакутавала ад нечалавечых  боляў у нагах.  Лекі, якія яна прымала шэсць месяцаў, не дапамагалі. Як толькі зрабіла ахвяраванне благаславеннай Барбары, ногі адразу перасталі балець,  жанчына вылечылася. (Запіс №  64).

14. 3 чэрвеня 1873 г.  У Людгарды Буткевічуце з вёскі Цічынай Сядоўскага прыхода Цельшаўскага павета нясцерпна балелі галава і косці, апух нос. Гэта доўжыліся два гады. Лекі не дзейнічалі. Па чыйсьці парадзе, жанчына звярнулася да благаславеннай Барбары, паабяцаўшы, што прыйдзе да яе, калі хутка ачуняе. У той жа момант адчула, як боль адступае і канчаткова ачуняла. (Запіс № 74).

15. 3 чэрвеня 1929 г. Дваццацігадовая Она Ёнайціце з мястэчка Разалімас з малых гадоў хварэла: суставы былі нерухомыя, да 5 гадоў яна зусім не хадзіла. Працэдуры яе крыху умацавалі, яле яна была настолькі слаба, што як толькі рухалася з месца, адразу падала. Даўшы зарок благаславеннай Барбары, стала значна здаравейшай, настолькі, што з Разалімаса ў Жагоры за 1,5 дні прыйшла пешшу. (Запіс № 94).

N00-N99. хваробы урагенітальнай сістэмы

1. 29 чэрвеня 1869 г.  Дачка Эльжбеты Стумбрэне з вёскі Аўксудзіс Лайжуўскага прыхода Шавельскага (цяпер - Шаўляйскага) павета Она хварэла цэлы год, пакутуючы ад нясцерпных боляў у жываце, як пры сухотах з удушшам, часам было цяжка з мочаспусканнем. Лекі не дапамагалі, не ведала, што рабіць. Тады ў галаву прыйшла думка даць зарок знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары ў Старых Жагорах. Зрабіўшы гэта, адразу пачула палёгку, знутры выйшаў камень, які і быў прычынай хваробы. (Запіс № 45).

O00-O99. цяжарнасць, роды і пасляродавы перыяд

1. 16 жніўня 1859 г.  Петранеле Венцкене з вёскі Гечайчэй Кальварыйскага прыхода Цельшаўскага павета пасля цяжкіх родаў стала безнадзейна хворай. Пасля зароку знакамітай сваімі цудамі благаславеннай Барбары яна адразу ж адчула палёгку і стала папраўляцца. (Запіс № 11).

Q00-Q99.  прыроджаныя анамаліі, парокі развіцця, дэфармацыі і храмасомныя парушэнні

1. 2 мая 1853 г.  Жонка знатнага Людвікаса Масціціса з маёнтка Малдзяней Трышкаўскага прыхода Шавельскага павета заявіла, што яе хвароба, згодна з медыцынскай навукай, была невылечнай: яна трывала больш за год, безвынікова прымала розныя лекі. Дала зарок благаславеннай Барбары і адразу ж адчула палёгку, і цалкам вылечылася. (Запіс № 1).

2. 19 студзеня 1871 г.  Дачка сястры Марыёны Гаштаўтайце з вёскі Шымулей Куляйскага прыхода Цельшаўскага павета Браніце з самага нараджэння была вельмі чахлай, галава была нібыта ў гузах, увесь час нясцерпна балелі ногі. Гэта доўжылася гады 4. Ні дамашніялекі, ні прызначанае лекарамі лячэнне не давала ані каліва надзеі. Даўшы зарок Барбары, Браніце адразу ж адчула цудоўную палёгку, болі спыніліся, дзяўчынка стала папраўляцца і неўзабаве цалкам ачуняла. Выконваючы дадзенае абяцанне, цётка ў Жагорах  прыбыла разам з Браніце,  каб памаліцца ў падзямеллі ля рэшткаў Барбары, паслухаць святую Імшу ў гэтым касцёле, падзякаваць Богу за атрыманае дзякуючы заступніцтву Барбары здароўе. (Запіс № 62).

3. 27 кастрычніка 1871 г.  Яніс Брынкіс, латыш з вёскі Алкішкес Акмянскага прыхода Шавельскага павета гадаваў 2-гадовага сына Аўгусцінаса, які хварэў практычна з калыскі. Дамашнія траўкі і парады лекараў не дапамагалі. Мужчына жыў у Жамойці сярод католікаў і чуў аб цудатворнай благаславеннайБарбары ў Жагорах. Ён даў зарок ахвяраваць рубель, цвёрда веруючы, што сын паправіцца. Так і атрымалася. Дзіця адразу ж стала сябе лепш адчуваць і цалкам ачуняла. (Запіс № 67).

4. 20 чэрвеня 1874 г.  Петранеле Казлаўскайце з вёскі Пашатрыя Луокескага прыхода Цельшаўскага павета з нараджэння да трох год не магла хадзіць. Калі было зроблена ахвяраванне благаславеннай Жагарскай Барбары, праз чатыры дні Петранеле пачала хадзіць. (Запіс № 78).

5. 5 чэрвеня 1871 г.  Она Лабжэнцене з мястэчка Кальварыя Цельшаўскага павета паўгода хварэла на вадзянку. Не магла кантраляваць свае рухі, ад слабасці была нібыта мёртвая. Нехта параіў абвязаць хворую стужкай благаславеннай Барбары. Як толькі гэта было зроблена, вадзянка адразу пачала адступаць, боль у нагах спыніўся, і жанчына ачуняла. (Запіс № 63).

S00-S98. траўмы і некаторыя іншыя вынікі ўздзеяння знешніх прычын

1. 25 красавіка 1925 г. Барбара Мілявічэне і з вёскі Пурвей, якая належыць да Папілескага прыхода, у доме настаяцеля касцёла расказала, што пятнаццацігадоваму сыну яе сястры Ёнасу Ластаўкасу з Акмянах у 1894 г. у Старых Жагорах куля трапіла ў грудзі. Ён быў дастаўлены ў Янішкі (цяпер - Ёнішкіс) да лекараў, якія вырашылі, што хлопчыку засталося жыць толькі тры гадзіны. Ёнас, пачуўшы гэтыя словы, стаў заклікаць да Барбары аб заступніцтве. Будучы вельмі слабым, ён адразу заснуў. Прачнуўшыся раніцай, адчуў сябе зусім добра: рана не балела, куля ў яго целе не прычыняла якіх-небудзь боляў. Лекары яго адразу ж адпусцілі дадому. Куля засталася там, куды ўваткнулася, але ніякай небяспекі для жыцця не ўяўляла. (Запіс № 92).

Z00-Z99.  фактары, якія ўплываюць на стан здароўя

1. 12 мая 1865 г.  Катрына Талюшыце з Каркленскага філіяльнага прыхода Пашылскага прыхода Расенскага павета два гады адчувала моцны боль у грудзях  і вялікую слабасць – да страты прытомнасці, і з-за гэтай слабасці не магла хадзіць. Пасля зароку благаславеннай Барбары ёй стала лепей. (Запіс № 33).

2. 22 верасня 1869 г.  Даміцэле, жонка Ёнаса Паўласкіса з Плунгянскага прыхода Цельшаўскага павета на працягу сямі год пакутавала ад слабасці: яе рэзка кідала ў гарачку, пасля чаго станавілася невыказна слаба. Яна прытрымлівалася парад лекараў, не шкадуючы грошай, але паляпшэння не было. Наведвала шматлікія знакамітыя сваімі цудамі месцы. Нарэшце, звярнулася да благаславеннай Барбары. Неўзабаве пасля гэтага слабасць знікла. Яна расказала аб гэтым, калі прыйшла выконваць дадзенае абяцанне: заказаць св. Імшу і памаліцца ля труны Барбары. (Запіс № 48).

3. 6 чэрвеня 1871 г.  У Даміцэле Урбанене з вёскі Пабурге Алседжэйскага прыхода Цельшаўскага павета ад перапуду стала страшэнна балець галава –  да страты прытомнасці і рэзкага болю ў жываце. На лекараў яна патраціла 7 рублёў срэбрам, але здароўе не паляпшалася. Як толькі жанчына зрабіла ахвяраванне благаславеннай Барбары, ёй адразу стала лепш, і яна цалкам ачуняла. Вылечылася. (Запіс № 65).

4. 16 чэрвеня 1872 г. Барбара Кантрымайце з вёскі Лазарэй Рэтаўскага прыхода Расенскага павета восем год пакутавала ад аслаблення цела і вялікай слабасці. Доўга прымала лекі, як прызначаныя лекарамі, так і хатнія – не дапамагала. Наведвала месцы, якія называюцца цудатворнымі, але здароўе не паляпшалася. Даўшы зарок знакамітай сваімі цудамі Барбары, адразу ж адчула сябе здаровай і цалкам ачуняла. (Запіс № 69).

5. 28 чэрвеня 1872 г.  Антаніна Шалтанене з вёскі Садале Крожскага (Кражэйскага) прыходаРасенскага павета хварэла 3 гады. Не ўставала з ложка, пакутавала ад моцных боляў ва ўсім целе. Хвароба адольвала, ніякія лекі не дапамагалі. Аднойчы ноччу ў сне пачула голас : }«Ідзі ў Жагоры да благаславеннай Барбары і будзеш здаровай». Паверыўшы ў сон, яна дала зарок наведаць гэта месца. Болі сталі сціхаць, і неўзабаве яна прыйшла ў Жагоры, каб выканаць абяцанне. (Запіс № 70).

6. 25 красавіка 1925 г. Она Прачкене, якая жыла ў Англіі, цяжка хварэла. У 1924 г. перад Калядамі лекары параілі зрабіць аперацыю. У процілеглым выпадку яна не зможа жыць. Паколькі аперацыя прадбачылася складанай, жанчына ад яе адмовілася. Маці Оны дала зарок благаславеннай Барбары. Дачка таксама паабяцала Барбары, і маці дзякавала Богу, што дачка засталася здаровай і абышлося без аперацыі. Абедзве дзякавалі Барбары за яе магутнае заступніцтва перад Госпадам Богам. (Запіс № 93).

Выпадкі з жыцця

1. 18 кастрычніка 1867 г.  Аляксандра Хажэўска,  удава з Крожскага (Кражэйскага) прыходаРасенкага павета, якая працавала на пасадзе лекара, стала ахвярай нападзення двух грабежнікаў , якім, ратуючы сваё жыццё, аддала ўсё, што ў яе было з сабою: грошы і залаты пярсцёнак. Аднак, яны ахвяру не адпусцілі і вырашылі яе забіць. Адзін схваціў за шыю, другі шукаў вяроўку. У гэты жудасны момант жанчына паспела даць зарок Барбары. Грабежнік адразу ж нібыта замер – рука на шыі жанчыны расціснулася, другі працягваў трымаць яе за плашч, але не моцна. Атрымаўшы зарад надзеі ад цудатворнай Брбары, жанчына з апошніх сіл скінула плашч,  вырвалася з рук грабежніка, пакінуўшы ў яго адзенне, і схавалася ў гушчары лесусярод цёмнай ночы.

 Няшчасце доктара

Выконваючы свой абавязак, ішла праз гай.

Зусім нядаўна, яшчэ гэтым летам.

Змяркалася, промні сонца пагаслі,

Надышла ноч –  стала нявесела.

Так яна думала тады.

Думкі блыталіся са змрокам.

Калі грабежнік нахабна схапіў яе за шыю.

Яна толькі паспела вымавіць – «Ісусе! Марыя!»

Спрабавала выратаваць сваё жыццё,

Аддала ўсё золата і срэбра –

Нішто не ратуе, яны мусяць яе задушыць.

Адзін трымае і крычыць : «Трэба вяроўку цягнуць!»

– Святая Барбара, знакамітая цудамі,

Ты ўсім дапамагаеш, і за мяне, удаву, заступіся, –

У спешцы яна сказала гэтае святое імя,

І адразу адчула – плечы вызваліліся.

Атрымаўшы знак дапамогі святых,

Яна вырвалася з рук страшэнных забойцаў.

Божа міласцівы, дзякую Табе,

Каб воляй Тваёй я пазбегла небяспекі.

Святая апека цудам дапамагла,

І я паабяцала расказаць аб гэтым людзям

Зараз і назаўсёды, і на вечныя вякі.

Прачынаючыся кожную раніцу, пакуль вачэй на век не заплюшчу.

(Запіс № 39).

2. 14 снежня 1940 г. У дом настаяцеля Старажагарскага касцёла прыйшла сястра манашка Марыя Схаластыка з Коўна (дочкі Сэрца Нявіннай Дзевы Марыі) і расказала, што ў іх ў Коўне (цяпер - Каўнас) была сястра Тэрэсе 21 года з роду. Яна рыхтавалася да вечнага зароку. Да гэтага ў яе былі 8-дзённыя рэкалекцыі, якія скончыліся 8 снежня ў 2 гадзіны пасля абеду. Тэрэсе раніцай дала вечны зарок і хацела пайсці на адарацыю ў касцёл, але будучы зусім здаровай, па распараджэнні старшай сястры легла і ў той жа вечар, прыблізна а палове сёмай, памерла. Уначы з 8 на 9 лістапада Тэрэсе з'явілася старшай сястры ў сне. На пытанне – «Каму нам маліцца за свой край Літву? – Тэрэсе адказала: «У вас ёсць свая святая Барбара Жагарская, да яе і звяртайцеся». Прачнуўшыся, старшая сястра нават не прыгадала ні гэтага імя, ні прозвішча, таму што ніколі не чула аб Барбары з Жагораў. Доўга нікому не расказвала аб сваім сне. 9 снежня падсвядомасць старэйшай сястры як быццам паўтарала, што гэтае імя – Барбара. У далейшым гэта пацвердзілі і айцец Кудзірка, святар, які ведаў аб Благаславеннай Барбары Жагарскай. Паведаміць аб гэтым выпадку і памаліцца мяне ў Жагоры адправіла наша старшая сястра. Запісаў святар К. Гедвіла. (Запіс № 97).

частка III

выпадкі божай ласкі,

запісаныя пасля 1940 года[2]

F00-F99. ПСІХІЧНЫЯ І ПАВОДЗІНАВЫЯ РАССТРОЙСТВЫ

1. Стасе Даўнарайце-Грынене (14.11.1956 г. р.):

Мая сяброўка Рута была ўдавой. У яе рос сын Лаўрынас. Не атрымалася ў яе мець зносіны з сынам, выхоўваць яго. Лаўрынас 3 разы спрабаваў атруціцца. Якраз былі праводзіны ксяндза Вітаўтаса Грыгаравічуса, апошняя яго Імша. Мы з мужам зайшлі да сяброўкі дадому. Убачылі, што газ уключаны. Лаўрынас ужо быў без прытомнасці. Мы з мужам вынеслі вынеслі Лаўрынаса з пакоя. Яму было ўсяго толькі 14 год. У той дзень быў адкрыты склеп Барбары. Я маліла Барбару дапамагчы Лаўрынасу прывесці ў парадак свой унутраны свет, знайсці жыццёвы шлях. Я проста плакала, стоячы на каленях, так прасіла. Лаўрынас, хоць і паступова, але вельмі перамяніўся. У Шаўляі скончыў адну вышэйшую школу, потым – другую. Для мяне Бог занадта велічны, а я – занадта малая, каб звяртацца да яго наўпрост. Барбара была для мяне нібыта нябачнай, але заўсёды як сястра, што знаходзілася поруч. Я адчувала яе апеку. Вера ў Бога, перш за ўсё, ішла праз Барбару.

Жагарэ, 11.08.2006.

2. Люцыя Даміцэле Гінкуце (02.01.1935 г. н.):

У Скайстгірысе я жыву з 1966 года. У сям’і была шостай. Бацька быў хворы: яго капытамі пабіў конь, рука была паламана. Таму ні ў каго не было часу за мной сачыць, не зводзячы вачэй, клапаціцца пра мяне. З малых гадоў даводзілася пасвіць гусей. Аднойчы мы выгналі на поле жарабят. У той раз, спужаўшыся жарабяці, я не вярнулася дадому. Мне было шэсць год. Ад спалоху засталася інвалідам: на сцягне з’явілася рожа. Потым спалох перакінуўся на твар. Вочы страшэнна ацяклі, губы былі тоўстыя, як быццам апухлыя. Твар стаў жудасным. Хавалася дома, каб суседзі не ўбачылі. Калі мне было 14 год, я пачула, як суседка казала, што ў Жагорах (цяпер - Жагарэ) ёсць Барбара, якая славілася сваімі цудамі. Паколькі вайна ўжо скончылася, я, нікому не гаворачы, у адзін цудоўны дзень сабралася ў Жагоры. Запытала ў людзей, дзе можна знайсці Барбару. Вельмі доўга малілася ў склепе [паўпадвале], прасіла, каб вылечыла мне твар. Маліць, каб нага паправілася, - нават у галаву не прыйшла такая думка. Грыжа на твары была важнейшай за ўсё на свеце. Верце ці не верце – праз паўгода твар стаў нармальным: вочы шырокія, губы нармальныя, ніякіх ацёкаў. Я была бясконца ўдзячна Барбары. Бацька да таго часу ўжо памёр, і маёй радасці не ўбачыў. 

Жагарэ,  11.08.2006.

H00-H59. хваробы вока і яго прыдаткавага апарата

  1. Валянціна Адамайціце-Януцене (12.02.1932 г. н.):

Станіслава Ёнуціце расказвала, што ў Жагарэ (Жагорах) жыў сляпы хлопчык. Урачам не ўдалося вылечыць яго слепату. Ад вечнай слепаты ўратавала малітва яго мамы да Барбары. Цуд адбыўся прыблізна ў 1927 г. Тады мама, прадаўшы карову, грошы, у якасці падзякі за тое, што сын пачаў бачыць, ахвяравала касцёлу. Перад экзаменамі і 1 верасня школьнікі тройчы абыходзілі вакол труны Барбары ў склепе касцёла, падлога якога была выкладзена пліткай. Як настаўнікі, так і вучні наведвалі труну Барбары, ля якой, сабраўшыся, прамаўлялі малітвы.

2. Святар Ёрданас Урбонас (24.09.1959 г. н.): жыхары Жагарэ расказалі аб вылячэнні сляпой жанчыны з в. Усоніс Расенскага раёна. Гэта апавяданне з часоў Смятоны.

3. Эмілія Васіляўскайце-Жэменкене (06.10.1920 г. н.):

Мама расказвала, што адна бабуля з Жагораў (Жагарэ) была сляпая і зусім не магла хадзіць. Яна малілася ля труны Св. Барбары. Стала бачыць і хадзіць без усялякіх аперацый. Усе казалі, што гэта цуд. Гэта было недзе ў 1936 г.

Жагарэ, 06.08.2006.

L00-L99. хваробы скуры і падскурнай клятчаткі

  1. Людвіна Кігайце-Балтунене (05.03.1925 г. н.):

У сястры на твары была вялікая пляма. Колькі лекараў яе агледзела, колькі лекаў выпіта! Нішто не дапамагала. Мама параіла маліцца Барбары. Дачка так і зрабіла. Нават не адчула, як пляма знікла. Гэта мусіла быць да вайны.

Жагарэ, 10.08.2006.

O00-O99. цяжарнасць, роды і пасляродавы перыяд

1. Стасе Даўнарайце-Грынене (14.11.1956 г. р.):

        Мая маці была цяжарная, калі ў матцы з’явілася пухліна. І цяжарнасць, і рак маткі адначасова. Трэба было выбіраць – аперыраваць ці выношваць дзіця, не кранаючы пухліны. Мне было пяць год. Памятаю, маці малілася ля труны Барбары  і вельмі плакала. У 1962 г. паспяхова нарадзіла сястру Віду. Пухліна знікла сама па сабе.

Жагарэ, 11.08.2006.

S00-S98. траўмы і некаторыя іншыя вынікі ўздзеяння знешніх прычын

  1. Юозас Адамайціс (07.06.1928 г. н.):

Мне на галёнку ўпаў борт прычэпа ад трактара. Мяса было садрана да косці. Лячыўся ў хірургічным аддзяленні Ёнішкіскай бальніцы. Хірург Бендзікас (да гэтага часу працуе ў Ёнішкіскай бальніцы) сумленна сказаў, што ён не ведае, што накладваць, чым лячыць. Прапаноўваў ампутаваць нагу. Я маліўся Барбары, прамаўляючы малітвы. Сястра Ясайцене з вёскі Журай лячыла нагу зёлкамі, накладаючы іх на рану. Праз год нага загаіліся. Дзякуючы Барбары малітвай і ахвяраваннем, я наведаў падзямелле касцёла, яшчэ раз агледзеў труну, якая, як мне здалося, была выканана кавалём.

Жагарэ, 06.08.2006.

Z00-Z99.  фактары, якія уплываюць на стан здароўя

  1. Аляксандра Вінгенскайце (04.10.1914 г. н.):

У савецкія часы, калі цвёрда трымалася атэістычная ідэалогія, адбыўся выпадак, які не пакідае маю памяць. Да труны Барбары прыехалі два браты і сястра. Яны маліліся ў касцёле, просячы аб ласцы. Сустрэўшы настаяцеля, яны расказалі сваю гісторыю: сястра хварэла невылечнай хваробай; жанчына, якая ляжала ў палаце, сказала ёй: «Калі б вы паехалі ў Жагоры да Барбары, усе былі б здаровыя». Тады сястра падумала: «Вось бы атрымаць хоць шматок убранства гэтай Барбары, я б сапраўды паправілася». Вера ў магутнасць Барбары дапамагла. Ачуняўшы, сястра разам з братамі прыехала ў Жагоры, каб падзякаваць Барбары. У той час настаяцелем Жагарскага касцёла быў Павілайціс 1902 г. н. Усё, што пачуў ад гэтых прыезджых, ён расказаў людзям на пропаведзі. Саветы занепакоіліся. Але браты гэтай дзяўчыны былі партыйнымі, і замялі як навіну аб цудоўным вылячэнні сястры, так і ўзніклае ідэалагічнае хваляванне.

Жагарэ, 2006-08-06.

A00-B99. Некаторыя інфекцыйныя і паразітарныя хваробы

Сафія Лажынскайце, настаўніца (сястра святара Пятраса Лажынскаса):

Ішоў 1942 год. Мне, васямнаццацігадовай, аперыравалі ангіну. Пасля аперацыі я ледзьве магла адкрыць рот, з намаганнем перажоўвала ежу. Праз прыблізна два месяцы, мне стала балець недзе ў вобласці левага вуха, дакладней, каля вуглу ніжняй сківіцы. На твары з’явілася пухліна. Паколькі за два тыдні яна не знікла, мяне паклалі ў бальніцу ў Коўне (цяпер - Каўнас). Лекары вызначылі вельмі рэдкае гнойнае інфекцыйнае захворванне – актынамікоз. Лячэння антыбіётыкамі было недастаткова. Пасля апраменьвання рэнтгенам некаторы час вельмі балелі шыя і твар, пухліны на левым боку твару падымаліся адна за другой. Іх аперыравалі, устаўлялі дрэны для адтоку гною, і так працягвалася, працягвалася… Па начах я не магла заснуць, таму выходзіла на калідор, трымаючы ў руках ружанец. Малілася цудатворнай Лурдскай Матцы Боскай, просячы аб здароўі. Малітвамі звярталася да ўсіх святых, імёны якіх прыходзілі ў галаву. Прыкладна праз два месяцы, не вылечыўшы (прычын гэтай рэдкай хваробы медыцына не можа растлумачыць, таму і правільнага лячэння немагчыма падабраць), мяне выпісалі з бальніцы. Пад сваю апеку мяне ўзяў брат, святар Пятрас, які працаваў у Коўне. У бальніцы Чырвонага Крыжа мне была зроблена яшчэ адна аперацыя, на гэта раз іншым прафесарам. Пасля наркозу я доўга не прачыналася. Здароўе і ў гэты раз не вярталася. Мяне зноў выпісалі з бальніцы, не вылечыўшы. Брату, святару Пятарасу лекар сказаў: «За мяжой, можа, і вылечылі б, а ў нас няма такой магчымасці», а брату Вітасу паведаміў: «Забярыце сястру, яе хвароба невылечная. Я вярнулася жыць да ксяндза Пятраса. Мяне даглядала мама. Хвароба прагрэсіравала, скура ў вобласці грудзей была сінявата-чырвоная, дадалося запаленне вуха. Лекары яшчэ раз падкрэслілі безнадзейнасць майго становішча. Выпісалі толькі рыванол для прамывання ран. Ляжу, хадзіць не магу. Да мяне прыехаў брат Рамуалдас, які жыў побач з мястэчкам Сіесікай. Засмучаны, ён расказаў сваім добрым знаёмым з Коўна аб маім безнадзейным становішчы. Высветлілася, што гэтыя людзі былі не толькі кемлівымі, але і міласэрнымі – яны прапанавалі брату рэліквію Барбары Жагарскай. Прынёс яе Рамуальдас, але паколькі ён быў вельмі чуллівым і не хацеў паказваць свае слёзы, ён перадаў рэліквію маме, каб яна аддала яе мне. Мама расказала пра Барбару Жагарскую. Ва ўсіх з’явілася надзея. За тое, што я выкарабкалася з гэтай хваробы, трэба паўтараць:«Слава Богу Усявышняму! Слава Барбары Жагарскай, дзякуючы заступніцтву якой Бог выслухаў нас, дзякуючы пасрэдніцтву якой я атрымала вылячэнне!» У адной медыцынскай кнізе пра актынамікоз я прычытала вось аб чым: «Можа надысці часовае паляпшэнне, але праз год хвароба паўтараецца і заканчваецца смерцю». Дзякуй Богу, мінулі 44 гады, а я яшчэ жывая.

Сведчанне запісана 7 сакавіка 1986 г.

выпадкі з жыцця

  1. Паўлюс Гуга (1873-1971):

Жамойты з даўніх часоў шанавалі Барбару як святую і вялікімі натоўпамі збіраліся ля яе труны, каб памаліцца. Епіскап М. Валанчус клапаціўся, каб Рым самастойна разгледзеў звязаныя з імем Барбары цуды, і каб Папа Рымскі кананізаваў яе, г. зн. пасмяротна прызнаў яе святой. Гэтаму працэсу перашкодзіла паўстанне 1863 г., задушыўшы якое, царская ўлада, апрача іншых пакаранняў народу-паўстанцу, яшчэ больш стала перашкаджаць любасці людзей да Барбары Жагарскай. У 1886 г. паступіла распараджэнне замураваць дзверы у падзямелле касцёла, у якім спачывалі яе рэшткі. Але пра вокны, умацаваныя жалезнымі прутамі, ніхто не падумаў. Яны засталіся даступнымі для людзей. Да іх памаліцца прыходзілі шматлікія вернікі. У 1889 г. быў выдадзены загад замураваць наглуха і вокны. Пад наглядам Ёнішскага прыстава [начальніка паліцыі] група рамеснікаў выканала гэта патрабаванне. Гэта супала з храмавым святам у Жагорах. Веруючыя і абураліся, і плакалі. Нягледзячы на разлучэнне Барбары з людзьмі і іншыя абмежаванні, людзі не толькі з Жамойці, але і з Аўкштайціі, Дзукіі і іншых куткоў Літвы і, зразумела, Латвіі збіраліся ля замураваных дзвярэй і вокнаў, каб расказаць Барбары аб сваіх бедах, папрасіць яе аб заступніцтве ці шчырай малітвай падзякаваць за атрыманую Божую ласку. Тут была надзея, якая ўмацоўвала цела хворых і душу здаровых. Многія людзі маглі б дакладна пацвердзіць, што яны не дарма заклікалі да Барбары аб дапамозе. Адзін з такіх прыкладаў – страшэннае няшчасце маёй старэйшай сястры Ірэны Радзівонене і яго цудоўнае заканчэнне. Сястра Ірэна жыла на хутары Званагала Вашкайскага прыхода Пасвальскага раёна. У 1909 г. у самы разгар працоўнага часу нехта выкраў яе паўгадовага сыночка, майго хроснага сына. Некалькі дзён яго ўсюды шукалі – і сваімі сіламі, і з дапамогай паліцыі. Ніякіх вынікаў. Маці ўвесь гэты час кідалася, плакала як вар’ятка. Ад сардэчнага болю і плачу аглухла. Бачачы, што пошукі бессэнсоўныя, сястра ў адзіночку пешшу падалася за сто кіламетраў у Жагоры прасіць Барбару аб дапамозе. Вярнулася амаль праз тыдзень, шчаслівая, з сыночкам на руках. У Жагоры яна ішла прама – праз Жэймяліс, Крукай, Янішкі (цяпер - Ёнішкіс) і Скайстгірыс. Шчыра памаліўшыся і паліўшы слязамі сваю просьбу, сястра Ірэна сабралася дадому. Але, вяртаючыся ад Жэймяліса, чамусьці павярнула на Лінкуву, падаўжаючы свой шлях яшчэ на 20 кіламетраў. Як раз у Лінкуве яна пачула, як людзі казалі пра жанчыну, якая нарадзіла падрослае дзіця... Сястра адразу кінулася ў тую хату і, убачыўшы дзіця, пазнала сыночка. Зразумела, жанчына з Лінкувы па-добраму дзіця не аддала, давялося прасіць дапамогі ў паліцыі. Цудоўным чынам знойдзенае дзіця мама ад Лінкувы да Вашкая (20 кіламетраў) на руках як пёрка прынесла. Стомленасці як і не было, нягледзячы на тое, што за гэты тыдзень пошукаў яна прайшла больш за 200 кіламетраў».

Аб гэтым у 1964 г. пісьмова паведаміў брат Ірэны Радзівонене Паўлюс Гуга (1893-1971) і 15.03.2005 яго дачка Апалонія Барбара Гугайце-Нісцелене.

ПРА БОЖУЮ МІЛАСЦЬ, АТРЫМАНУЮ ДЗЯКУЮЧЫ ЗАСТУПНІЦТВУ СЛУГІ БОЖАЙ БАРБАРЫ ЖАГАРСКАЙ, ПРОСІМ ПАВЕДАМІЦЬ ПА ПОШЦЕ, НА АДРАС:

DTBŽbb (ТбСББЖ)

Курыя Шаўляйскай епархіі

Вул. Цільжэс, д. 186

LT-76294 Шаўляй

Літва

Тэл.: +370 41 521110

Факс: +370 41 521114

Эл. п.:

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Дзякуем Вам і просім разам са сведчаннем Божай міласці паведаміць на ўказаны адрас свае дакладныя кантактныя даныя.

ЗАЎВАГА

Калі будуць выяўлены новыя звесткі пра жыццё Слугі Божай Барбары Жагарскай, гэты тэкст будзе ўдакладнены.

спасылкі

Інфармацыю пра Слугу Божую Барбаре Жагарскую можна знайсці ў інтэрнэце:

http://www.barbora-zagariete.lt/

http://angelorum.lt/

http://siauliuvyskupija.lt/apie-vyskupija-2/iskilios-asmenybes/

КАРТЫ

 КАРТЫ ЛІТВЫ, ЖАГАРЭ

 BY1 

КАРТА БАЛТЫЙСКІХ КРАІН

 BY2

 

† Эўгеніюс Бартуліс,

Шаўляйскі епіскап,

Трыбунал беатыфікацыі Слугі Божай Барбары Жагарскай (DTBŽbb/ ТбСББЖ).

 

Шаўляй (Літва) 2016, 25 мая года Гасподняга – дзень ушанавання Слугі Божай Барбары Жагарскай у Шаўляйскай епархіі.

Пераклад: цэнтр моў і камунікацыі ЗАТ «Мажас пасаўліс».

 


[1] Запісы ў кнізе, якая была заведзена ў часы епіскапа М. Валанчуса, былі зроблены ў 1860–1940 г. Падрабязней аб гэтай крыніцы гл. артыкул Й. Баруты, І. Катылене, А. Катылюса у: Штогоднік каталіцкай акадэміі Літвы, Вільнюс, 2000, т. 16, стар. 443–453. Часцей за ўсё прыведзены сведчанні людзей, з якімі адбыліся цуды. У рэгістрацыйнай кнізе звычайна называлася і некалькі, як сцвярджалася, надзейных сведак, сярод якіх сустракаюцца і канкрэтныя святары. Больш падрабязнае апісанне падзей – у вышэйазначанай крыніцы.

[2] Спачатку выкладзены сведчанні, сабраныя пад час навуковых экспедыцый 2006–2008 г. У канцы кожнага выпадку запісана месца (Жагоры) і дата рэгістрацыі падзеі. Усе гэтыя выпадкі запісала дац. Раса Рачунайце-Паўжуолене. У канцы прыведзены два асабістыя сведчанні – С. Лажынскайце і П. Гугі – сведчанні на падставе крыніц, пазначаных у заўвагах. 

Go to top